V открытый детско-юношеский турнир по плаванию «Восходящие звезды» собрал в Ушачах юных пловцов с разных городов

Cпорт

У мінулыя выхадныя ў басейне нашага спарткомплексу прайшоў V адкрыты дзіцяча-юнацкі турнір па плаванні “Узыходзячыя зоркі”. Ва Ушачы прыехалі юныя спартсмены з розных рэгіёнаў краіны, а праграма спаборніцтваў была вельмі насычанай: юнакі і дзяўчаты высвятлялі лепшых у плаванні батэрфляем, брасам, на спіне і вольным стылем.

Праводзіць турнір у двухдзённым фармаце стала магчымым дзякуючы з’яўленню ў райцэнтры новага інтэрната для спартсменаў, куды засяліліся ўдзельнікі, іх бацькі і трэнеры з іншых гарадоў. Зрэшты, нумароў для ўсіх гасцей нават не хапіла – адну з каманд прыняла гасцініца камунгаса.

Атмасфера ў басейне як заўжды панавала вельмі эмацыянальная, удзельнічалі ў заплывах і спартсмены з Ушацкай СДЮШАР. Арцём Казак, Мацвей Пугач, Паліна Марковіч паказалі добрыя вынікі і парадавалі свайго трэнера Вікторыю Аноп, а адзіную ўзнагароду – “бронзу” на дыстанцыі 50 метраў брасам – прынёс камандзе Дзямід Аўтушка (на здымку з права).

Наталля БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *