Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – адна з рэгіянальных арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», якая з’яўляецца пераемніцай Саюза пісьменнікаў БССР, створанага ў 1934 годзе, які ўзноўлены ў сапраўднай назве з адпаведным Статутам, значком, Палажэннем аб прыёме і іншымі нарматыўнымі дакументамі ў лістападзе 2005 года.
Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў снежні 2005 года. Наша пісьменніцкая арганізацыя з’яўляецца абласным аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», кіраўніцтва якога знаходзіцца ў г.Мінску па вул.Фрунзе, д. 5, гэты будынак шырока вядомы пад назвай «Дом літаратараў».
За гэты перыяд пісьменнікамі Віцебшчыны напісана і выдадзена больш за 750 кніг, дзве з іх адзначаны Рэспубліканскай нацыянальнай літаратурнай прэміяй, адна – залатым медалём ім. Ф.Цютчава і Усерасійскай прэміяй, 17 кніг пісьменнікаў Віцебшчыны адзначаны міжнароднымі і усерасійскімі літаратурнымі прэміямі, 48 кніг – абласнымі літаратурнымі прэміямі ім. Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі.
Літаратурныя традыцыі сапраўды чароўнай зямлі Віцебшчыны неймаверна багатыя. Менавіта Віцебская зямля дала свету шырока вядомыя імёны Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, узрасціла такіх яркіх таленавітых пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Петрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Еўдакія Лось і інш.
На дадзены момант у вобласці працуюць над стварэннем новых твораў і папулярызацыяй Айчыннай літаратуры 44 пісьменнікі.
З нагоды юбілею ў Віцебску адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Падчас якога шэраг членаў пісьменніцкай арганізацыі Віцебшчыны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі.

