На Ушаччыне зараз пражывае 759 грамадзян з інваліднасцю. З іх 190 маюць першую групу, 274 – другую, 295 – трэцюю. Пры гэтым дзяцей-інвалідаў у нас 30 (выхоўваюцца ў 29 сем’ях), калясачнікаў – 57, людзей з праблемамі зроку – 55.
Паслугамі аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН сёлета скарысталіся 114 прадстаўнікоў адзначанай катэгорыі, якія маюць 1-2 групу. 94 інваліды праходзяць рэабілітацыю і абілітацыю, а 23 пражываюць у інтэрнаце кругласутачнага знаходжання ў Вяркудах. За няпоўны 2025 год сямі нашым “асаблівым” землякам аказана аднаразовая сацыяльная дапамога на суму звыш 7870 рублёў. На набыццё падгузнікаў для інвалідаў 1 групы выдаткавана амаль 130 тысяч. Са сродкаў Фонду сацабароны насельніцтва матэрыяльная дапамога на 11 дзяцей і 39 дарослых выплачана на суму 1480 і 4740 рублёў адпаведна.
Працягваецца работа па стварэнні даступнага асяроддзя – на асноўных аб’ектах сацыяльнага прызначэння ўстаноўлены пандусы, поручні, зроблена разметка прыступак. Пры патрэбе ўсе забяспечваюцца тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі (каляскамі, хадункамі, кастылямі) – сёлета яны выдадзены 69 грамадзянам.
Гэтыя і іншыя пытанні ўчора абмяркоўваліся на раённым міжведамасным савеце па правах інвалідаў.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ

