В Ушачи на улице Бобоедова произошёл пожар

Происшествия

На гэтым тыдні ўшацкія выратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў гарпасёлку – на адной з сядзіб па вуліцы Бабаедава загарэўся гараж. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але ў пабудове знішчаны дах і столевае перакрыццё, пашкоджаны сцены і маёмасць, што знаходзілася ўнутры. Гараж быў прыбудаваны да дома, таму часткова пашкоджаны і санвузел жылога памяшкання.

Дакладная прычына ўзгарання высвятляецца, асноўная версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасеткі і абсталявання, кароткае замыканне.
З пачатку года ў раёне адбылося 22 пажары (за адпаведны перыяд мінулага – 19), чатыры з іх па вышэй названай прычыне. Таму выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць, што нельга перагружаць электрасетку, карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі.

У сувязі з ростам пажараў, з 8 па 14 снежня работнікі МНС зноў правядуць прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару” і нагадаюць ушачанам, як правільна эксплуатаваць печы, электраабагравальнікі, дзейнічаць у выпадку ўзгарання. У першую чаргу накіруюцца па тых адрасах, дзе рызыка ўзнікнення пажару найбольш высокая: дамы пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Вольга КАМАРКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *