Мнение делегата VII Всебелорусского народного собрания Натальи Маркович

Общество

– Ужо на наступным тыдні адбудзецца другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Адным з пытанняў парадку дня будзе зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. Дакумент задасць вектар развіцця краіны на будучую пяцігодку. Праект праграмы адлюстроўвае рэальныя патрэбы беларусаў, а яго стварэнне і дапрацоўка ажыццяўляліся ў цесным узаемадзеянні з грамадзянамі. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў сумесна са штабам патрыятычных сіл Беларусі правялі спецыяльны экспертны праект «Вобраз будучыні Беларусі 2026-2030». Любы жадаючы мог прайсці анлайн-апытанне, а таксама пакінуць свае пажаданні, прапановы, ініцыятывы адносна развіцця краіны ў бліжэйшую пяцігодку. Вынікі гэтага маштабнага даследавання, а таксама шматлікіх дыялогавых пляцовак, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах, і ўлічваліся пры распрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна эканамічнага развіцця Беларусі. Пажаданні беларусаў датычыліся праблем аховы здароўя, арганізацыі гандлю, асабліва ў сельскай мясцовасці, транспартных зносін, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аналіз гэтых пытанняў дазваляе ўлічваць іх у тым ліку і ў стратэгічных дакументах, якія накіраваны на развіццё ўсяго грамадства і дзяржавы ў цэлым. Канечне, чакаем і Пасланне Прэзідэнта, бо гэта заўсёды эмацыянальная і шчырая размова, у якой закранаюцца практычна ўсе аспекты жыцця.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *