Ложные звонки от “правоохранителей”. Новые случаи обмана ушачан мошенниками

Происшествия

Ашуканцы працягваюць зарабляць на даверлівасці жыхароў раёна. Зараз на разглядзе Ушацкага аддзела Следчага камітэта – адразу тры крымінальныя справы па факце махлярства. Пацярпелыя сумарна пазбавіліся амаль 6 тысяч рублёў.

У кастрычніку і снежні праз розныя мэсанджары махляры самі звязаліся з будучымі ахвярамі. Абодвум мужчынам – 1979 і 1969 гадоў нараджэння – патэлефанавалі нібыта праваахоўнікі, якія паведамілі, што нехта спрабуе атрымаць доступ да іх сродкаў – каб спыніць незаконныя дзеянні, параілі перавесці ўсе грошы на “бяспечны” рахунак. У аднаго на той момант было 2500 рублёў, у другога – 3360. Такіх сум яны і пазбавіліся, прычым, адзін пацярпелы па ўказанні субяседнікаў з’ездзіў для ажыццяўлення банкаўскай аперацыі ў Полацк. Пра трэці ж выпадак на старонках газеты ўжо расказвалі. Нагадаю: ушачанка, якая меркавала зрабіць пакупку праз сацыяльную сетку “Інстаграм”, пазбавілася 100 рублёў.

Нагадаю жыхарам раёна, што праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы ніколі не просяць пераводзіць грошы на “бяспечныя” рахункі ці банкаўскія карткі трэціх асоб. Калі вам патэлефанавалі з такой прапановай, ведайце: гэта махляры. Не ўстанаўлівайце па іх просьбе праграмы на тэлефон ці камп’ютар, не раскрывайце сваіх даных, не пераводзьце грошы. У такіх выпадках лепш адразу спыніць размову. Калі ўсё ж даверыліся і фінансава пацярпелі, неадкладна паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных справаў.

Віктар КАЗЛОЎСКІ, начальнік Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *