Председатель областной организации Белорусского профсоюза работников АПК Татьяна Диканова приняла участие в акции «Наши дети»

Общество

У гасцях у сям’і Рэут.

“Мае любімыя цукеркі”, – адкрыўшы свой персанальны навагодні набор, узрадавалася Дзіна Рэут. Ды і Снягурка, у ролі якой выступала старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, таксама была задаволена, што дагадзіла з падарункамі дзвюм мнагадзетным сем’ям Ушаччыны.

Мікрахвалевая печ аблегчаць быт аграрыяў з КУСГП “Вялікадолецкае” – ёй самастойна могуць карыстацца амаль усе сямёра дзяцей, пакуль бацькі на рабоце. Механізатар Аляксей Рэут на зімовы час узяў групу цялят і цэлы дзень знаходзіцца на ферме “Міхалкаўшчына”, дзе даяркай працуе яго жонка Вольга. Ну а аб’ёму мульціваркі хопіць для сям’і загадчыцы комплексу “Маяк” УП “Сафійскія дары” Марыны Шарлай, у якой выхоўваецца трое дзяцей. Старэйшыя, канечне, ужо не пішуць лістоў Дзеду Марозу, затое малодшыя шчыра верылі ў яго сапраўднасць, рыхтавалі вершы, вадзілі карагоды і доўга махалі гасцям з акон на развітанне.

Акцыя “Прафсаюзы – дзецям” працягваецца: прысмакі ад пярвічак атрымаюць ва ўсіх сем’ях ушацкіх аграрыяў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *