От колдунов до мачанки: гастрономический бренд Ушаччины

Калейдоскоп

Хоць месяцам гастранамічнага турызму сёлета аб’яўлены снежань, повары кафэ “Папараць-кветка” беларускія стравы гатуюць круглы год. Самымі аблюбаванымі і мясцовымі наведвальнікамі, і заезджымі гасцямі, канечне, застаюцца клёцкі і дранікі, фаршыраваныя мясам. Прычым, апошнія можна знайсці ў меню не толькі кафэ. Кожную раніцу прама з патэльні пад сотню дранікаў, якія часта называюць калдунамі, накіроўваецца ў магазін “Кулінарыя”, буфет бальніцы, а таксама прыдарожнае кафэ “Кава.Ежа”.

Каб гэтая складаная ў прыгатаванні страва паступіла да спажыўцоў свежай, Алена Міхаль і Таццяна Крацёнак (на здымку) пачынаюць працоўны дзень у 6 гадзін раніцы. Балуюць наведвальнікаў таксама ўшацкімі клёцкамі, мачанкай, халадніком з буракоў і поліўкай, даўно асвоены рэцэпты каўбасак па-дамашняму і, канечне, фірменнай катлеты, што носіць імя кафэ.

“Нашы калдуны і клёцкі ўсім падабаюцца. У мяне зяць малдаванін і ўпершыню паспытаў іх у мяне ў гасцях, я здзівілася, бо ён жыў у Беларусі, а яго маці нават працавала ў рэстаране Віцебска. Ды далёка не ва ўсіх нават блізкіх да нас раёнах гатуюць клёцкі”, – гаворыць Таццяна Крацёнак, а Алена Міхаль дадае: “Калі працавала ў кафэ “Еўропа”, мы супрацоўнічалі з аграсядзібай “Апельсін”. Яе гаспадар спецыяльна заказваў для сваіх адпачываючых на вынас беларускія стравы. Ну а зараз наш пастаянны наведвальнік – амерыканец, таму штодня практыкуемся ў англійскай мове. І хутка зможам абслугоўваць без перакладчыка”.

Вольга Караленка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *