Вось такую яркую кампанію можна было сустрэць днямі ў гарпасёлку. Спецыялісты сацыяльнай службы выйшлі на вуліцы Ушач (на здымку) – разам са сваімі дзецьмі, а таксама роставай лялькай, своеасаблівым сімвалам дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, каб павіншаваць са святамі людзей пенсійнага ўзросту, падзякаваць ім за ўклад у развіццё раёна, прыклад маладзейшаму пакаленню, вернасць малой радзіме.
Душэўна і цікава – з жывой музыкай, танцамі, пачастункамі – праходзіў у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН “блакітны агеньчык”: канцэртныя нумары з любімага ўсімі кінафільма “Карнавальная ноч” падрыхтавалі самі наведвальнікі, музычныя ж віншаванні адрасавалі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.
У госці да сябе землякоў “залатога ўзросту” запрасілі і гурткоўцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі – парадавалі іх тэатралізаваным прадстаўленнем з песнямі, конкурсамі, хараводамі.
А акцыя «Ад усёй душы» тым часам працягваецца па ўсёй рэспубліцы.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

