Портрет идеальной белорусской женщины

Общество

Як вядома, 2026-ы кіраўнік нашай краіны аб’явіў Годам беларускай жанчыны – і натуральна, што сёлета прадстаўніцы прыгожай паловы будуць пастаянна знаходзіцца ў цэнтры журналісцкай увагі. Наша выданне таксама пастараецца парадаваць чытачоў цікавымі тэматычнымі праектамі. А для пачатку мы пагутарылі з некалькімі ўшацкімі мужчынамі і прапанавалі ім вылучыць якасці, якія яны асабліва цэняць у жанчынах. Такім чынам з іх меркаванняў мы паспрабуем скласці ўмоўны партрэт ідэальнай беларускі.

Уладзімір Дзмітрыевіч КОРАБАЎ: “Для мяне паняцце “жанчына” найперш асацыіруецца са словам “каханне”. Уменне выклікаць і дарыць такія пачуцці, быць вернай і, канечне, цярплівай – гэта тое, што мяне асабліва захапляе ў прадстаўніцах прыгожай паловы чалавецтва!”

 

Аляксандр Дзмітрыевіч КУРБАКА: “А вось я дадам у ідэальны жаночы партрэт жыццярадаснасць, дружалюбнасць і, канечне, гаспадарлівасць. А ўвогуле лічу, што той ці іншы талент ёсць у кожнай нашай зямлячкі”.

 

Рыгор Уладзіслававіч ІВАНОЎСКІ: “А я, напэўна, вылучу жаноцкасць. Канечне, нярэдка і жанчынам патрэбны мужнасць і цвёрдасць, ды ўсё ж хацелася б, каб такія якасці заставаліся больш уласцівымі для мужчынскіх характараў”.

 

Уладзімір Сцяпанавіч ПАПКОЎ: “Галоўным прызначэннем жанчыны я лічу мацярынства – і цалкам згодны з нашым Прэзідэнтам, які заклікае кожную беларускую сям’ю нарадзіць не менш трох дзетак. Дарэчы, мы з жонкай Тамарай Мікалаеўнай гэту задачу выканалі і ўжо маем нават дзвюх праўнучак!”.

 

Алег Васільевіч КАЗЬЯНІН: “Адметная якасць беларусак – мудрасць і кемлівасць. Усе ж ведаюць прымаўку пра тое, што муж – галава, а жонка – шыя… Дык вось нашы жанчыны ўмеюць “павярнуць” свайго суджанага ў патрэбны бок тонка і непрыкметна”.

 

Віктар Аляксандравіч ФЁДАРАЎ: “Дабрыня! Лічу гэтую рысу куды больш важнай, чым, напрыклад, статус ці знешнюю эфектнасць. Зрэшты, беларускія жанчыны ўмеюць сачыць за сабой і заставацца прывабнымі ў любым узросце!

 

Сяргей Аляксеевіч КАЗІЦКІ: “У цяперашні час многія нашы суайчынніцы паспяхова рэалізуюць сябе ў дзяржаўных і вытворчых справах – па сваім патэнцыяле прадстаўніцы “слабага полу” не саступаюць мужчынам, а ў некаторых якасцях (напрыклад, у адказнасці) нават пераўзыходзяць іх. Лічу абсалютна правільным, што яны шырока прадстаўлены ў органах улады – па статыстыцы, жанчын у Беларусі больш, чым нас, і іх голас павінен уплываць на рашэнні”.

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *