С 19 по 25 января на территории Ушачского района проходит профилактическая акция «Неделя киберзащиты»

Профилактика и безопасность

Яе актуальнасць відавочная: толькі з 7 па 15 студзеня ў вобласці ад цяжкіх кіберзлачынстваў пацярпела 11 чалавек, сума нанесенага ім урону склала больш за 150 тысяч рублёў.

Ва Ушацкім РАУС нагадваюць: махляры “працуюць” не толькі з дарослымі, але і з дзецьмі. Так, нядаўна ў сталічную міліцыю звярнуліся бацькі дзвюх 12-гадовых школьніц. Дзяўчынкі пазнаёміліся ў інтэрнэце нібыта з аднагодкамі і даслалі геалакацыю “для сустрэчы”. Затым з імі звязаліся невядомыя: маўляў, іх даныя цяпер у руках злодзеяў, а сем’і ў небяспецы, паступілі паведамленні нібыта ад следчага, які пагражаў арыштам бацькоў. Каб гэтага пазбегнуць, школьніцы ўзялі сямейныя зберажэнні (каля 50 тысяч рублёў) і перадалі кур’еру.

Аператыўнікам удалося яго затрымаць – 29-гадовы жыхар суседняй краіны прыехаў у Мінск і выконваў заданні куратара, якія паступалі ў мэсанджары. Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за махлярства.

Мікалай Храпавіцкі, супрацоўнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС: “Расказвайце дзецям пра небяспеку, якая можа чакаць у інтэрнэце. Падкрэслівайце, што нельга без дазволу браць сямейныя зберажэнні, а любую праблему варта вырашаць разам з дарослымі”.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *