Згодна зацверджанаму райвыканкамам графіку, сёлета капітальна адрамантаваны будзе дом №6 па вуліцы Дзяржынскага ва Ушачах (на здымку). На гэтым жылфондзе агульнай плошчай 1113 квадратных метраў заменяць дах, сістэму ацяплення, каналізацыі, сетку электраасвятлення, адмостку, адрамантуюць лоджыі і казыркі, установяць вадамерны вузел, патынкуюць і пафарбуюць сцены. Здача аб’екта – красавік 2026 года.
Рамонт распачнецца і на доме №4 па вуліцы Віцебскай, запланаваны тэрмін здачы – сакавік 2027-га.
Сёлета таксама будзе распрацоўвацца праектная дакументацыя на капрамонт наступных гадоў: дамоў №2 па вуліцы Камсамольскай і №23 па Савецкай.

