На заседании райисполкома обсудили рабочий план проведения весенне-полевых работ

Сельское хозяйство

Сёлета агульная пасяўная плошча сельгаскультур складзе каля 21 тысячы гектараў – прыкладна столькі ж, колькі было летась. Зерневымі і зернебабовымі будзе занята 8,1 тысячы (+1,3 тысячы да ўзроўню мінулага года), а на крыжакветныя адведзена 1400 гектараў (больш на 57 га). Восенню гаспадаркі раёна пасеялі 3,4 тысячы гектар азімых зерневых і 908 крыжакветных. У цэлым плошча яравой сяўбы складае 9 тысяч. Аднак, перш чым прыступіць да пасяўной, ушацкім аграрыям трэба ўзараць немалы аб’ём зябліва – каля 5,5 тысячы гектараў.

Па даных апошняга маніторынгу, гібель азімых збожжавых складае 4-5 %, што ў межах сярэднегадавых значэнняў, па рапсе – каля 6%. Аднак перазімоўка ў большай ступені залежыць ад умоў надвор’я сакавіка.

Пад запланаваныя плошчы сельгаспрадпрыемствы на 95 працэнтаў забяспечаны ўласным кандыцыйным насеннем зерня. Недахоп будзе запоўнены шляхам закупкі эліты, за ўласныя сродкі плануюць набыць і насенне рапсу.

Гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, якая будзе задзейнічана на сяўбе, па раёне складае каля 80 працэнтаў. Па вобласці гэты паказчык на канец лютага – 83%, а энерганасычаных трактароў – 88%. У цяперашні час актыўна вядуцца рамонтныя работы. Частка сродкаў вылучаецца з бюджэтаў.

Для правядзення веснавой палявой кампаніі не хапае кадраў. Трэба сказаць, такая праблема характэрная для ўсіх раёнаў: па вобласці не стае каля 700 механізатараў. Дэфіцыт кадраў папоўніцца за кошт работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый, у некаторых рэгіёнах – і профільных навучальных устаноў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *