Грант на реализацию какого проекта получила Ушачская районная библиотека имени Е.Лось, читайте в нашем материале

Общество

У савецкія часы амаль кожны старшакласнік мог апісаць першы баль Наташы Растовай, расказаць пра маральную дылему Радыёна Раскольнікава і прыгадаць, сюжэт якой аповесці закручаны вакол фразы “Тройка, сямёрка, туз”. Зараз на гэтыя пытанні адкажуць, бадай, толькі алімпіяднікі: чытанне не заўсёды вытрымлівае канкурэнцыю з асляпляльным светам лічбавых забаў.

Ва Ушацкай раённай бібліятэцы імя Е.Лось упэўнены, што сітуацыю трэба выпраўляць, а таму распрацавалі праект “Літаратурны мост”, які мае на мэце аднавіць цікавасць да рускай класікі, перадаць новаму пакаленню багатую літаратурную спадчыну, адаптаваўшы яе да актуальных зараз фарматаў.
Сваёй ідэяй супрацоўнікі бібліятэкі падзяліліся з фондам “Русский мир” – і атрымалі грант на рэалізацыю праекта.

– На выдзеленыя нам 163 тысячы расійскіх рублёў плануем закупіць каля 350 кніг 42 пісьменнікаў, – расказвае выконваючы абавязкі дырэктара Ушацкай ЦБС Людміла Дунік. – У іх ліку будуць новыя выданні Дастаеўскага, Булгакава, Носава, Успенскага і іншых класікаў, а таксама кнігі сучасных аўтараў. Вядома ж, праект заключаецца не толькі ў папаўненні бібліятэчных паліц, а і ў правядзенні крэатыўных мерапрыемстваў, якія будуць знаёміць ушачан з літаратарамі і прыцягваць да чытання. У нашым плане на бягучы год – выставы, конкурсы, вулічныя акцыі, дыскусіі, інсцэніроўкі твораў, запланаваны нават бібліятэчны кіна-фрэш і літаратурны Форт Баярд. Асноўны ўпор зробім на дзіцячую аўдыторыю, але не абмінём увагай і дарослых. А каб удзел у актыўнасцях быў яшчэ больш цікавым, прадугледзім прызы, якія набудзем за кошт гранта. Такім чынам, хачу запрасіць чытачоў у літаратурнае падарожжа, першыя мерапрыемствы якога, дарэчы, распачаліся ў сектары дзіцячай і юнацкай кнігі раённай бібліятэкі ўжо на гэтым тыдні.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *