Не проста ганаровы статус, а час вялікіх магчымасцяў і яркіх ініцыятыў. Мінск афіцыйна атрымаў званне маладзёжнай сталіцы Беларусі 2026 года.
На мінулым тыдні тут сабралася некалькі соцень крэатыўных, таленавітых юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны. Была сярод іх і наша зямлячка – член Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Анастасія
Гатаўская (на здымку ў цэнтры).
– Падчас ўрачыстага адкрыцця марафону, які ладзіцца ўжо 11 гадоў, ганаровы статус Мінску перадаў Гомель (прычым, не на словах: старшыні Мінгарвыканкама ўручылі сімвалічны ключ), – расказвае ўшачанка. – Прыемна ўразіла інфармацыя аб рэалізаваных летась на паўднёвым усходзе рэспублікі маладзёжных праектах: па стварэнні скейт-парка і набярэжнай, увекавечанні гісторыі ў назвах прыпыначных пунктаў. Сёлета годных ініцыятыў, упэўнена, будзе не менш – і іх абавязкова паспрабуем рэалізаваць у нашым
раёне.
Галоўная мэта акцыі – стварыць пляцоўку для абмену вопытам, а ў Мінску магчымасцяў для гэтага нямала. На майстар-класах і адкрытых дыялогах, інтэрактыўных пляцоўках і семінарах маладыя людзі не проста раззнаёміліся, але і абмеркавалі з аўтарытэтнымі спікерамі хвалюючыя тэмы, атрымалі карысныя
парады.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

