На полях вовсю кипит работа. Про особенности нынешней посевной рассказывает первый заместитель председателя Ушачского райисполкома Юлия Ладнова

Сельское хозяйство

На палях поўным ходам разгарнуліся работы, паралельна з сяўбой вядзецца падкормка азімых. Асаблівасцямі сёлетняй пасяўной мы пацікавіліся ў начальніка райсельгасхарча Ю.М.ЛАДНОВАЙ.

– Юлія Міхайлаўна, па-першае, хацелася б даведацца пра прыярытэты сёлетняй кампаніі.
– Я б вылучыла дзве асаблівасці, якія накіраваны на адно – паляпшэнне кармавой базы. Павялічаны пасяўныя плошчы пад кукурузу – 1705 гектараў будуць засеяны на сілас і 1000 – на зерне. Паспрабуем рыхтаваць у тым ліку плюшчанае зерне – у “Вялікадолецкім” ёсць абсталяванне для закладкі яго ў поліэтыленавы рукаў. Таксама для атрымання больш бялковага корму сёлета з абласнога бюджэту выдзелены сродкі на набыццё насення люцэрны, якая будзе пасеяна на 100 гектарах, каб і ў далейшым пашыраць плошчы гэтай пяцігадовай травы. Што датычыцца зерневых, то ў прыярытэце яравая пшаніца.

– Наколькі гатовы раён да сяўбы?
– Пад поўную патрэбу маем насенне, у тым ліку і эліты. Ніякіх праблем няма з палівам. Што да тэхнікі, то два энерганасычаныя трактары яшчэ знаходзяцца на рамонце на заводах, аднак паступілі новыя адзінкі і гэтага дастаткова, каб закончыць сеяць у аптымальныя тэрміны. Вырашана кадравае пытанне – за штурваламі знаходзяцца пераважна работнікі гаспадарак, на пасяўной задзейнічаны толькі восем механізатараў з прадпрыемстваў раёна.

– У гаспадарак звычайна не стае ўласных грошай на шматлікія веснавыя работы. За чый кошт набывалася ўсё неабходнае?
– Не абышлося без выдзялення бюджэтных сродкаў, і сёлетнюю падтрымку дзяржавы можна назваць беспрэцэдэнтнай. Напрыклад, тры апошнія МТЗ-3522 – больш прадукцыйныя і пры тым эканомныя ў параўнанні з папярэднімі мадэлямі – фактычна падарунак, бо атрыманы не ў лізінг, з адтэрміноўкай аплаты, як у папярэднія гады, а за бюджэт. Вялікая падтрымка ў выдзяленні шэрагу высокапрадукцыйнай тэхнікі аказана не толькі Ушаччыне, але і гаспадаркам усёй Віцебскай вобласці. Не думаюць нашы сельгаспрадпрыемствы і за што купляць паліва – дызельнае яны атрымліваюць таксама за кошт бюджэтнага займу. Ды і раённая ўлада падставіла плячо – выдзелена 150 тысяч на падрыхтоўку тэхнікі і 90 – на закупку насення эліты.

  • Віцебскай вобласці па ўказу Прэзідэнта выдзелены бюджэтныя сродкі на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі. З канца мінулага года і сёлета гаспадаркі Ушацкага раёна бязвыплатна атрымаюць: тры МТЗ-3522, камбайн, два Амкадоры-352 з аддзяляльнікам сіласу, па два кормараздатчыкі і культыватары КПС-10, дзве шыроказахопныя сеялкі “Беразіна”, касілку-плюшчылку, дзевяцікорпусны плуг, раскідвальнік цвёрдых угнаенняў. Акрамя гэтага паэтапна вядзецца пагашэнне запазычанасці за атрыманую раней у лізінг тэхніку – на гэтыя мэты ўжо пайшло 2 мільёны 400 тысяч рублёў.

– У зводцы з’явіліся новыя прадпрыемствы. Каму перададзены ўшацкія землі?
– “Палімір-Агра” будзе апрацоўваць 1140 гектараў на тэрыторыі былога КУСГП “Глыбачаны”, а таксама ўздоўж трасы ў накірунку на Полацк. Участак “Дабея” – гэта структура “Віцебскаграпрадукта”, якая створана ў суседнім Шумілінскім раёне, хаця 840 га за Дубраўкай яны апрацоўвалі і раней. Гэтыя плошчы абедзьве гаспадаркі будуць выкарыстоўваць пад сяўбу траў, кукурузы і іншых кармавых культур. Лічы што палова ворыўных зямель раёна зараз размеркавана паміж “Сафійскімі дарамі” і “Вялікадолецкім”, а самай маленькай гаспадаркай аказаўся “Ільюшынскі”.

– Зараз ужо можна дакладна сказаць, як перазімавалі азімыя культуры?
– Мы праводзілі інвентарызацыю, ёсць невялікія ўчасткі, пашкоджаныя дзікай жывёлай, а таксама з гібеллю, якая адбылася з-за “падпаркі”. Аднак спісання пакуль не рабілі. Кропка росту на рапсе, напрыклад, не закранута – чакаем, што расліны раскусцяцца, тым больш што ўсе крыжакветныя і 80 працэнтаў зерневых ужо падкормлена азотнымі ўгнаеннямі.

– Дзякуй Вам за размову і няхай наступны сезон будзе паспяховым.

Вольга Караленка.



1 комментарий по теме “На полях вовсю кипит работа. Про особенности нынешней посевной рассказывает первый заместитель председателя Ушачского райисполкома Юлия Ладнова

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *