Тыдзень, які ідзе перад Вялікаднём – асаблівы. Амаль штодня праходзяць богаслужэнні, праваслаўныя прыгадваюць апошнія зямныя дні Хрыста, шчыра моляцца і жорстка прытрымліваюцца паста.
- У пятніцу – дзень, калі быў распяты Ісус, вынас Плашчаніцы ў храме вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы адбудзецца ў 14 гадзін, у царкве Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры – у 17.00.
- Асвячэнне яек, кулічоў і пасах пройдзе ў суботу ва Ушачах – да 11 гадзін, пасля літургіі (пачатак у 5 гадзін раніцы), у Дубраўцы – у 15.00, у Вашкове – 17.00, у Кублічах – 22.00, у Арэхаўне – у 16.00, 18.00 і ў нядзелю – у 10.00.
- Велікодныя ўсяночныя ва Ушачах і Арэхаўне распачнуцца ў 23.30, па завяршэнні якіх таксама будуць асвячацца прадукты.

