Как жителям Ушачского района получить нужные товары через автомагазины? Комментарии от потребобщества

Общество

“Хацелася б даведацца, калі ў нас наладзяць работу аўтамагазінаў? Адзінае, што добра – прыходзяць па раскладзе і самы неабходны набор прадуктаў ёсць амаль заўсёды. Аднак з месяц не можам купіць аўсяныя шматкі, бывае, што знікае сода і запалкі. Агародніна і фрукты – ну вельмі рэдка. Калі да свята хочацца купіць торцік і шампанскае – адзін адказ: няма на складзе. А чаму б не “адпісаць” торт з “Кулінарыі”, іх пастаянна выпякаюць і яны там вельмі смачныя? Калі аўтакрамы не спраўляюцца, перадайце іх “Еўраопту”. Хацелася б і кусок мыла купіць, і парашку – шмат рознай дробязі патрэбна. А няма”.

Такі каментарый прыйшоў на наш сайт. Звярнуліся да дырэктара Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства Ганны Уладзіміраўны ХАМЁНАК за каментарыямі, паколькі паслугамі аўтамагазінаў карыстаецца ўсё вясковае насельніцтва, і прынцып прывозу тавараў, асабліва па заказах, людзі павінны ведаць.

­­– Праблемы з пастаўкай тавараў сапраўды існавалі, аднак гэта ў былым. Таму мне дзіўна чуць пра пералічаныя вышэй заўвагі, – гаворыць Ганна Уладзіміраўна. – Аўсяныя шматкі – у наяўнасці, як і сода з запалкамі. Садавіны і агародніны сапраўды не вельмі вялікі выбар, аднак яна ёсць заўсёды. З прадукцыяй уласнай вытворчасці не было праблем ніколі: пірожныя, булачкі і іншую выпечку кандытарскага цэха прадаўцы возяць пастаянна, а торт, як дарагі і з малым тэрмінам захоўвання прадукт, усё ж лепш заказаць персанальна. Гэта ж датычыцца і гаспадарчых тавараў. Я магу дапусціць, што на нейкім маршруце ў адзін з дзён магло нечага не аказацца, аднак для таго каб высвятляць сітуацыю, трэба ведаць вёску і дзень. Таму, калі ласка, звяртайцеся з праблемамі адкрыта і не саромейцеся заказваць канкрэтныя прадукты ў свайго прадаўца. Што датычыцца перадачы абслугоўвання на вёсцы “Еўраопту”, то такія прапановы паступалі ўсім “сеткавікам” – і ніхто з іх не пажадаў браць на сябе заведама стратныя маршруты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *