Дрова онлайн: удобно и быстро

Общество

Міністэрства лясной гаспадаркі ў кастрычніку запусціла сістэму заказу дроў праз інтэрнэт. Ці карыстаюцца такой прапановай ушачане і як гэта працуе, пацікавіліся ва Ушацкім лясгасе.

Як нам паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Іван Шугалей, землякі зручную прапанову ацанілі і актыўна ёй карыстаюцца. З 1 кастрычніка праз анлайн-сістэму паступіла 125 заявак на трохметровыя дровы, з іх 107 ужо выкананы. Анлайн-заказ на колатыя дровы падалі 54 грамадзяніна, практычна ўсім паліва ўжо дастаўлена.
Зрабіць заказ можна на пляцоўцы drova.belgosles.by або непасрэдна на сайце Ушацкага лясгаса, націснуўшы спецыяльную кнопку “заказ дроў” у правым ніжнім вугле экрана, запоўніць форму, указаўшы неабходныя даныя, від дроў, колькасць у кубах і адрас дастаўкі. Можна аформіць самавываз з лясгаса ці заказаць дровы на дом. Анлайн-заяўкі разглядаюцца да двух дзён, пачынаючы з наступнага рабочага пасля падачы. За гэты час з заказчыкам звязваецца аператар і ўдакладняе ўсе дэталі. Дарэчы, з мінулага тыдня заказаць анлайн можна не толькі дровы, а і пялеты. Але такой магчымасцю жыхары раёна пакуль не скарысталіся.
Наталля Альсевіч: “Заказалі дровы праз інтэрнэт для сваіх пажылых бацькоў – усё аказалася вельмі проста і хутка. З намі аператыўна звязаліся работнікі лясгаса, і ў агавораны час колатыя дровы ўжо былі ў двары. Выдатна, што з’явіўся такі альтэрнатыўны варыянт зрабіць заяўку”.
Трэба адзначыць, што стары фармат не адменены. Калі вам больш звычна выпісаць паліва ранейшым спосабам, вы можаце звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва раёна.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *