Актыўна рыхтуюцца да Вялікадня ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.
– Выраб тэматычных сувеніраў пачалі яшчэ месяц таму, – расказвае яго загадчыца Наталля Мікалаеўна Глінская.
– Запланавалі зрабіць усё неабходнае да галоўнага хрысціянскага свята: падстаўкі для кулічоў і велікодных яек, кошыкі для іх асвячэння ў храме, дэкор да стала, падарункавыя наборы… Традыцыйна наладзілі выставу ў Градзянцы, штосьці перадалі на рэалізацыю ў спарткомплекс “Юнацтва-Ушачы”, музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, царкву святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры г.п.Ушачы. Арганізавалі таксама выязны гандаль – нядаўна наведалі санаторый “Лясныя азёры”, сёння ж адправімся ў райбальніцу.
Звярнуцца ў аддзяленне ТЦСАН (в.Градзянец, вул.Цэнтральная, 3а) зараз можна і для набыцця атрыбута майскіх святаў – бутаньерак. Заказы прымаюцца ў тым ліку ад арганізацый, прадугледжаны наяўны і безнаяўны разлік. Кантактны тэлефон: 5-99-73.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

