Вучні Ушацкай школы (групы інжынернай накіраванасці) пабывалі на заводзе БелАЗ у г.Жодзіна. У рамках экскурсіі яны наведалі музей, дзе сабраны экспанаты, якія расказваюць пра гісторыю завода, яго дасягненні, падняліся на самы вялікі ў свеце самазвал грузападымальнасцю 450 тон, дарэчы, двойчы занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Старшакласнікам расказалі аб запатрабаваных на прадпрыемстве прафесіях, а таксама навучальных установах, якія рыхтуюць такія кадры.

