С большим количеством наград с турнира по плаванию вернулись ушачские спортсмены

Cпорт

З вялікай колькасцю ўзнагарод вярнуліся з турніру па плаванні, які праходзіў у Расонах, юныя ўшацкія спартсмены. Так, на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзнімаліся Аляксей Салодкін, Паліна Марковіч (на здымку зправа), Мацвей Пугач, Арцём Казак, Данііл Апёнак, медалі нашай камандзе прынеслі таксама Захар Кучаронак, Ягор Шастакоў і эстафета.
А на мінулым тыдні ва Ушачах ладзіліся трохдзённыя рэспубліканскія спаборніцтвы “Прарыў Перамогі”. Склад іх удзельнікаў быў моцны, і прыемна, што выхаванцы ўшацкага трэнера Вікторыі Аноп таксама не засталіся без медалёў: на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Паліна Марковіч і Захар Кучаронак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *