Сёлета ў нашым Арэхаўне ўпершыню працуе лагер “Азёрны”, і канечне, усе хваляваліся, як пройдзе стартавая змена, ці спадабаецца дзецям у новым летніку? І вельмі прыемна канстатаваць, што ў арганізатараў усё атрымалася!
Словы ўдзячнасці хочацца выказаць педагагічнаму калектыву, іншым работнікам, якія на працягу 14 дзён аддавалі свае сілы і навыкі, ствараючы для дзетак утульнасць і добры настрой. Для выхаванцаў арганізоўвалі гульні, конкурсы, экскурсіі, па вечарах ладзілі дыскатэкі. Асаблівай падзякі заслугоўваюць повары лагера Жанна Леанідаўна Дамжонак, Таццяна Генадзьеўна Глінская, Раіса Міхайлаўна Пшанічкіна, якія гатавалі ўсе стравы з душой – пра што сведчылі пустыя талеркі! Пра ўсё гэта ведаю, як кажуць, з першых вуснаў, бо ў лагеры адпачывала мая ўнучка Дарына Шаршнёва. Яна і яе сябры будуць з радасцю ўспамінаць дні, праведзеныя ў “Азёрным”! Наперадзе яшчэ некалькі змен – не сумняваюся, што і яны пройдуць цікава і насычана.
З павагай, Тамара Аляксандраўна ЧАБОХА, агр.Арэхаўна.

