Медыкі найбуйнейшых устаноў аховы здароўя Віцебшчыны працягваюць ажыццяўляць прыём пацыентаў, кансультаванне калег у раённых бальніцах.
Так, у ліпені ва Ушацкую ЦРБ прыедуць: 10 чысла – кардыёлаг (папярэдні запіс у будныя дні з 8.00 да 16.00 па тэлефонах: 5-91-35, 5-75-13, а для пацыентаў Глыбачанскай, Вялікадолецкай і Дубраўскай амбулаторый агульнай практыкі – 5-56-15, 5-33-95, 5-51-03 адпаведна) і дэрматавенеролаг (тыя ж нумары ці кабінет №17 паліклінікі, 5-21-57, +375 29 190-57-03);
28-га – анколаг (кабінеты №51 і 54 паліклінікі, 5-75-87, 5-75-03) і неўролаг (5-91-35, 5-75-13, сельскія амбулаторыі).

