Назначения: в Ушачской школе и районном центре детей и молодёжи новые руководители

Образование и молодежь

Дырэктарам Ушацкай сярэдняй школы назначана Вольга Уладзіміраўна Герасімёнак.

Ураджэнка г.Полацка скончыла педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя М.Танка, а таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На працягу 10 гадоў працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў адной з полацкіх школ. Да назначэння на ўзгаданую пасаду была кіраўніком кадравай службы філіяла “Полацкводаканал”.

Замужам, выхоўвае дваіх дзяцей.

 


 

Дырэктарам Ушацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі назначана Наталля Аляксандраўна Мізярска.

Ураджэнка г.Полацка скончыла музычны каледж, Полацкі дзяржуніверсітэт, магістратуру і аспірантуру Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.Машэрава, а зараз рыхтуецца да абароны доктарскай дысертацыі. Пэўны час працавала ў сферах культуры і адукацыі Ушаччыны. Да назначэння на пасаду была метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *