Знакомство с коллегами и регионом. В Ушачской ЦРБ организовали интересное мероприятие для молодых медиков

Образование и молодежь

Прыгожае мерапрыемства для маладых медыкаў наладзілі нядаўна ва Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы. На сустрэчу з 10 спецыялістамі, якія прыступілі да працы месяц таму, запрасілі адміністрацыю медустановы, калег, ветэранаў галіны.

Удзельнікі наведалі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, а таксама музей-сядзібу сям’і В.Быкава, на тэрыторыі ЦРБ заклалі алею іглічных раслін. Завяршыўся ж дзень па ўжо добрай традыцыі за круглым сталом – дзяўчаты, трое з якіх – нашы зямлячкі, падзяліліся ўражаннямі аб першым працоўным месцы, расказалі пра свае планы на перспектыву. З цёплымі словамі, настаўленнямі ў іх адрас звярнуліся галоўны ўрач райбальніцы Юрый Валянцінавіч Пацёмкін і старшыня ветэранскай пярвічкі Людміла Міхайлаўна Шарыпенка. Ад прафсаюзнага камітэта ЦРБ маладыя спецыялісты атрымалі сувеніры.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *