Главный новогодний атрибут. Продажа хвойных деревьев, а также букетов из них начнётся в Ушачах с 21 декабря

У апошні час працаўнікі лясной гаспадаркі прыкладаюць шмат намаганняў, каб забяспечыць грамадзянам зручную магчымасць набыцця галоўнага атрыбуту калядных і навагодніх святаў – елкі і сосны можна набыць як у кожным лясніцтве Ушацкага лясгаса, так і на спецыялізаваных кірмашах, якія традыцыйна будуць праводзіцца на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. Продаж навагодніх дрэў сёлета пачнецца з 21 снежня. Адпускная […]

Продолжить чтение

Лучшим машинным двором по итогам районного смотра-конкурса стал мехдвор ОАО «Ильюшинский»

Падведзены вынікі агляду­-конкурсу па добраўпарадкаванні тэрыторыі машынных двароў і пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Першае месца прысуджана ААТ “Ільюшынскі” (галоўны інжынер – Аляксей Уладзіміравіч Клопаў), другое – КУСГП “Вялікадолецкае” (Юрый Фёдаравіч Васілевіч), трэцяе месца дасталася ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс” (Генадзь Сяргеевіч Юрчак). Пераможца і прызёры ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райсельгасхарча, а матэрыялы аб […]

Продолжить чтение

Активистка Великодолецкой школы Настя Реут завоевала на районном конкурсе красоты титул «Вице-мисс-Ушачанка»

Нячаста можна ўбачыць, каб удзельніца конкурсу прыгажосці выходзіла на подыум практычна без касметыкі, але ж Насцю Рэут прырода надзяліла такой яркай натуральнай прывабнасцю, што штучныя фарбы ёй зусім не патрэбны. Дзесяцікласніца Вялікадолецкай школы, якая атрымала сёлета тытул “Віцэ­-міс Ушачанка”, літаральна паразіла гледачоў і журы конкурсу сваім абаяннем, творчымі талентамі і сціпласцю, якая арганічна спалучаецца з […]

Продолжить чтение

Чтобы пиротехника не испортила праздник, соблюдайте правила!

Чым бліжэй навагоднія святы, тым часцей можна пачуць выбухі петард. Нягледзячы на тое, што рэалізацыя піратэхнічных вырабаў дазволена, у гэтым пытанні ёсць шмат “але”. Так, прадаўцам карысна ведаць, што за нелегальны продаж піратэхнікі ў адпаведнасці з арт. 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка […]

Продолжить чтение

Ушачанка Анна Кравчёнок своими руками делает необычные украшения из ткани

Ці бачылі вы калі­-небудзь калье або пацеркі з… ласкутоў тканіны? А між тым выглядаюць такія нязвыклыя ўпрыгожванні модна і арыгінальна і могуць вельмі трапна дапоўніць і аздобіць касцюм. Нездарма модніцы еўрапейскіх краін у апошні час аддаюць перавагу менавіта такім аўтэнтычным упрыгожанням! Ушачанка Ганна Міхайлаўна Краўчонак можа прадэманстраваць ужо цэлую калекцыю падобных рэчаў, якія вырабляе сваімі […]

Продолжить чтение

На мемориальном комплексе «Прорыв» идёт второй этап реконструкции — реставрация фигуры партизана

Распачаўся другі, не менш сур’ёзны і маштабны этап рэканструкцыі “Прарыву” – рэстаўрацыя фігуры партызана. Зараз праязджаючыя міма мемарыяльнага комплексу заўважылі, што партызана практычна нябачна з­за будаўнічых рыштаванняў, ва ўсю шчыруюць тут працаўнікі прадпрыемства “Віцебскгандальбуд”, якія займаліся і першым этапам рэканструкцыі – рамонтам бетонных глыб. – Гэта мой аб’ект, у які ўкладваю не толькі веды, але […]

Продолжить чтение

Подать документы на назначение семейного капитала нужно в течение 6 месяцев

Пра новую для Беларусі форму падтрымкі мнагадзетных бацькоў – сямейны капітал – прадстаўнікі кампетэнтных органаў не раз расказвалі праз сродкі масавай інфармацыі. Тым не менш, не ўсе грамадзяне належным чынам разабраліся ў нюансах афармлення гэтай дзяржаўнай дапамогі, у выніку чаго пазбавіліся права на яе атрыманне. Так, нядаўна ў адным з раёнаў Віцебшчыны з заявай аб […]

Продолжить чтение

В Ушачском районе всё чаще дикие животные заходят в населённые пункты

У снежні бягучага года зафіксавана рэзкае павелічэнне наведвання дзікімі жывёламі населеных пунктаў раёна – мы паведамлялі пра такія выпадкі ў Глыбачцы Глыбачанскага, Строктах і Кляпцах адпаведна Ушацкага і Кубліцкага сельсаветаў, а зусім нядаўна паляўнічы застрэліў янотападобнага сабаку, які завітаў у вёску Дубінец Вялікадолецкага сельсавета. Менавіта янотападобныя сабакі, а таксама лісы, ваўкі, кажаны і дробныя грызуны […]

Продолжить чтение

Вакансии в Ушачском районе в декабре

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 14 снежня свабодных працоўных месцаў у арганізацыях раёна было амаль 30. Так, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна прапаноўваў вакансію сацыяльнага работніка; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – […]

Продолжить чтение

На заседании президиума Ушачского районного Совета депутатов рассмотрен вопрос «О погребении и похоронном деле»

На апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў было разгледжана пытанне “Аб пахаванні і пахавальнай справе”. Рашэнне па такім жа  пытанні было прынята райвыканкамам у 2009 годзе, тады і былі ўскладзены на камунальную службу раёна абавязкі па выдзяленні зямельных участкаў на тэрыторыі гарадскіх могілак, аказанні паслуг  па пахаванні, перапахаванні, уліку месцаў, доглядзе за імі. Нагадаем, што […]

Продолжить чтение

Телефонный справочник Ушачского района будет переиздан позже

Пытанняў, з якімі звяртаюцца ўшачане да начальніка раённага вузла электрасувязі А.У.Шакуты, звычайна паступае нямнога (дарэчы, гэты факт пацвярджае тое, што праблемы з электрычнай сувяззю ў абанентаў вырашаюцца аператыўна і ў рабочым парадку). Не стала выключэннем і апошняя “прамая лінія”, якую праводзіў у рэдакцыі Аляксандр Уладзіміравіч, – некаторымі аспектамі паслуг службы пацікавілася толькі адна грамадзянка. Тым […]

Продолжить чтение