Чтобы пиротехника не испортила праздник, соблюдайте правила!

Закон - один для всех

Чым бліжэй навагоднія святы, тым часцей можна пачуць выбухі петард. Нягледзячы на тое, што рэалізацыя піратэхнічных вырабаў дазволена, у гэтым пытанні ёсць шмат “але”. Так, прадаўцам карысна ведаць, што за нелегальны продаж піратэхнікі ў адпаведнасці з арт. 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 200 базавых, на юрыдычную асобу – да 500, а ўжо атрыманы прыбытак можа падлягаць канфіскацыі.

Не павінны забываць прадаўцы і пра ўзроставы цэнз: рэалізацыя петард і іншай піратэхнікі падлеткам да 15 гадоў катэгарычна забаронена. Прычым, адгаворка пра няведанне ўзросту пакупніка – не апраўданне. Пры ўзнікненні сумненняў на гэты конт прадавец абавязаны запатрабаваць дакумент, які пацвярджае дату нараджэння.

Для аматараў шуму не лішнім будзе нагадаць, што ўзрываць піратэхніку лепш далей ад натоўпу і тым больш не ў зачыненых памяшканнях тыпу школ і магазінаў. Забавы ў такіх месцах могуць быць расцэнены як дробнае хуліганства і пацягнуць пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт (арт. 17.1).

Каб навагоднія святы не былі азмрочаны няшчаснымі выпадкамі, міліцыя нагадвае: выкарыстанне піратэхнікі павінна ажыццяўляцца ўдалечыні ад людзей і лёгкіх на ўзгаранне прадметаў, з абавязковым выкананнем патрабаванняў інструкцыі. Ні ў якім разе нельга кідаць піратэхнічныя вырабы, удараць па іх іншымі прадметамі, цягнуць за правады электразапальніка ці вогнеправодны шнур. Не варта таксама пераносіць піратэхніку ў кішэнях і пад адзеннем, захоўваць без упакоўкі, змяняць канструкцыю вырабу і разбіраць яго.

С.ШАРЫПЕНКА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *