В 2012 году Ушачский овощесушильный завод успешно освоил новую линию и расширил ассортимент продукции

Общество

Новая вытворчая лінія, запусціць якую на Ушацкім агароднінасушыльным заводзе стала магчымым дзякуючы ўключэнню прадпрыемства ў дзяржаўную інавацыйную праграму, паспяхова прайшла выпрабаванне часам. Амаль год работы ў новых умовах кардынальна змяніў вытворчыя паказчыкі, а галоўны з іх – 6-працэнтны ўзровень рэнтабельнасці, на які ўдалася выйсці па выніках сёлетняй дзейнасці. Уражваюць і іншыя лічбы. Толькі ўявіце сабе: за адну гадзіну работы праз заводскі канвеер праходзіць дзве тысячы бутэлек з напоямі. Вядома ж, галоўны вытворчы пік прыйшоўся на цёплы перыяд, калі пакупнікі літаральна выстройваліся ў чаргу за прадукцыяй ушачан – яе штомесяц рэалізоўвалася больш чым на мільярд рублёў! Наладзіўшы вытворчы працэс і гандлёвыя сувязі, задумаліся і аб пашырэнні асартыменту. У прыватнасці, нядаўна на паліцах магазінаў з’явіўся новы ўшацкі газіраваны напітак “Крушон”. Нельга не агучыць і яшчэ дзве красамоўныя лічбы – пасля мадэрнізацыі на прадпрыемстве ў сем разоў павялічылася прадукцыйнасць працы, а заработная плата стала вышэй у два з паловай разы.
Вядома, зроблены толькі першыя крокі, наперадзе шмат работы і планаў. У першую чаргу – па асваенні замежных гандлёвых рынкаў, удасканаленні вытворчага працэсу. У тым жа, каб яны паспяхова ажыццявіліся, зацікаўлены не толькі мясцовыя работнікі, але і ўсе ўшачане.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *