Пособие на детей по новым правилам. Что изменилось?

Калейдоскоп Наши дети Правовая консультация

З першага студзеня бягучага года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Пра некаторыя змены ва ўмовах атрымання такіх выплат нам расказала загадчыца сектара пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама Ірына Якаўлеўна ПОЛАЗАВА.

ДА ТРОХ ГАДОЎ
– Галоўнае новаўвядзенне дакумента – прывязка памеру дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў не да бюджэту пражытачнага мінімуму, як было раней, а да сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў па краіне за папярэдні квартал. Прычым, калі апошняя паменшыцца, гэта не прывядзе да змяншэння памеру дапамогі – пераразлік у меншы бок праводзіцца не будзе.
Памер дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў будзе таксама напрамую залежыць ад таго, які па ліку малыш з’явіўся ў сям’і. У прыватнасці, на першае дзіця гэтая выплата складзе 35 працэнтаў ад сярэднямесячнай заработнай платы па краіне, на другое і наступных дзетак – 40, на дзіця-інваліда – 45. Трэба адзначыць, што ў новым законе, у адрозненне ад раней дзеючага, пры вызначэнні памеру дапамогі акрамя родных дзяцей будуць улічвацца пасынкі і падчарыцы ва ўзросце да 18 гадоў, якія выхоўваюцца ў сям’і.
50 працэнтаў ад устаноўленай урадам дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў будуць атрымліваць прадстаўнікі наступных катэгорый:
— індывідуальныя прадпрымальнікі, прыватныя натарыусы, адвакаты;
— асобы, якія працуюць па грамадзянска-прававых дагаворах;
— тыя, хто да спаўнення дзіцяці трох гадоў заняты на ўмовах поўнага працоўнага часу або няпоўнага, але абавязкова больш паловы месячнай нормы працоўнага часу (дадзеная норма ўтрымлівалася ў ранейшым законе);
— выконвае работу на даму больш чым у аднаго наймальніка;
— пасля заканчэння ВНУ працягвае навучанне з атрыманнем стыпендыі;
— праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме.
Пры афармленні малыша ў дзіцячую дашкольную ўстанову да спаўнення яму трох гадоў, бацькі будуць атрымліваць 100-працэнтную дапамогу, а не 50 працэнтаў, як гэта было раней.
Акрамя шматлікіх выгод, прадугледжаных у новым законе, ёсць тут і так званыя “падводныя камяні”. У прыватнасці, адменены ўсе надбаўкі да дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў і старэй.

У студзені 2013 года памер дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў устаноўлены ў памеры: на першае дзіця – 1 мільён 413 тысяч 190 рублёў, на другое і наступных – 1 мільён 615 тысяч 70 рублёў, на дзіця-інваліда – 1 мільён 816
СТАРЭЙ ТРОХ ГАДОЎ
Змяніліся некаторыя ўмовы назначэння дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады. Зараз права на яе атрыманне, незалежна ад сукупнага прыбытку сям’і, будуць мець толькі тыя “ячэйкі грамадства”, у якіх:
— выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;
— выхоўваецца дзіця да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
— бацька (айчым) ці ўсынавіцель з’яўляецца вайскоўцам, які праходзіць тэрміновую ваенную службу;
— абодва бацькі ў поўнай сям’і, бацька ці маці ў няпоўнай, усынавіцель з’яўляюцца інвалідамі першай ці другой групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам першай групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Памер такой дапамогі зараз складзе 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (з 1 па 31 студзеня 2013-га – 440 тысяч 20 рублёў), на дзіця-інваліда – 70 працэнтаў (616 тысяч 20 рублёў).
У лютым некаторая сем’і атрымаюць даплаты, якія ім, улічваючы новае заканадаўства, “не дадалі” ў студзені. А для тых, хто атрымаў дапамогу за студзень па старым заканадаўстве, а па новым павінен атрымліваць меншую суму (маюцца на ўвазе маці-адзіночкі), утрыманне грашовай розніцы праводзіцца не будзе.
Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *