О призыве граждан на срочную военную службу

Общество

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года «Аб воінскім абавязку і вайсковай службе» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2013 г. № 53 «Аб звальненні ў запас вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі 2013 года» ў названы перыяд праводзіцца прызыў грамадзян 1986-1995 гадоў нараджэння, якія пражываюць на тэрыторыі Ушацкага раёна, на тэрміновую ваенную службу.
Грамадзянам мужчынскага полу 1995 года нараджэння, якім на 30 мая 2013 г. спаўняецца 18 гадоў, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, страціўшым права на адтэрміноўку, не атрымаўшым персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, трэба прыбыць ва Ушацкі ваенны камісарыят з 18 па 22 сакавіка 2013 г. у 9.00 па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Фрунзе, 19. Пры сабе мець дакументы, якія засведчваюць асобу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *