Семинар агрономов, зоотехников…

Общество

Тое, што нашы гаспадаркі не стаяць на месцы, пацвердзіў семінар, які прайшоў на мінулым тыдні на базе трох сельгаспрадпрыемстваў і прысвячаўся падвядзенню вынікаў пасяўной, пашаваму ўтрыманню жывёлы і нарыхтоўцы кармоў. А па вялікім рахунку, збор з шырокім саставам прысутных (аграномы, заатэхнікі і кіраўнікі гаспадарак) датычыўся аднаго – перайманню перадавога вопыту і эканамічнай мэтазгоднасці пры выбары культур.P1150338

Таму і прыпынкаў па маршруце было болей, чым намячалася. Ну як было праехаць міма люцэрны, якая сцяной стаіць у “Райаграсервісе”. Выдатная кармавая культура пратрымаецца на плошчах ля Новага Сяла яшчэ гадоў пяць і прынясе за сезон мінімум чатыры ўкосы, з якіх атрымліваецца выдатнае сена і галоўнае, сянаж. Наогул “кармавой рэвалюцыяй” можна назваць пасеў гэтай гаспадаркай летась паўтары тысячы гектараў культурных траў, як бачым, акрамя традыцыйнай канюшыны, цімафееўкі, гэта яшчэ і больш пажыўныя і эканамічна выгадныя культуры.

Напрыклад, як забыты лубін, якім займаецца “Дземенец”. З гектара і трох пачыналі тут вырошчванне кармавога гароху і лубіну, а сёння ўжо сотня. А выбар культуры зроблены з чыста меркантыльнага інтарэсу: 700-800 рублёў даюць за кілаграм, калі за зерневыя толькі да 300. А.В.Шарыпенка расказаў і пра эканомію пры доглядзе, і пра пошук больш стойкіх ад палягання сартоў гароху. Таксама на тэрыторыі гаспадаркі было знаёмства з цялушкамі, якія знаходзяцца на бяспрывязным утрыманні і наогул не будуць выганяцца ў поле, корм падвозіцца і раздаецца. Мінімум затрат, ну а паўкілаграмовыя прывагі ўжо атрыманы.

Хоць гэта пакуль выключэнне, бо пераважная большасць статкаў па-ранейшаму будзе на кругласутачным утрыманні. 30-40 сотак на карову дастаткова, калі гэта шматкампанентныя пашы, якія тэхналагічна ўтрымліваюцца і аднаўляюцца. Паказвалі ўсё тое ж поле ў “Ільюшынскім”, што закладалася два гады таму. Па-ранейшаму выдатнае, таму што ўсе выбітыя месцы падсяваюцца, хоць і скормліваецца яно па пяць і болей раз за летне-пашавы сезон. Сам жа травяны дыван закладзены выдатны, хутка адрастае і дае пажыўны корм. Нават калі ў рацыёне няма камбікорму, малако атрымліваецца багатае на ўтрыманне бялку і іншых рэчываў.

Пераконваць у мэтазгоднасці падобных пашаў ужо нікога не трэба. У кожнай гаспадарцы яны закладзены, ну а “Кублічы”, напрыклад, акрамя выдзеленых на насенне сродкаў за ўласныя набылі яшчэ траў на 100 гектараў, чаго хопіць на ўвесь статак, праўда, не сёлета. Таму што ў першы год пажадана не пускаць жывёлу па неўкараніўшайся траве, але абавязкова падкошваць. Наогул, як правільна сеяць і даглядаць шматкампанентныя пашы, вельмі падрабязна расказаў спецыяліст віцебскай эксперыментальнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем насення траў. І хоць самі прадаюць насенне, парада гаспадаркам — абавязкова закладаць насеннікі, мяняцца, кампанаваць травы, тым больш, што некаторыя віды ў раёне ўжо ёсць, тая ж белая канюшына ў “Глыбачанах”.

І канечне, гаворка ішла пра догляд за зерневымі, іх падкормкі і апрацоўкі, тым больш, што сёлетні год вельмі спрыяльны для развіцця хвароб.

В.КАРАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *