«Матырынская спадчына»

Мир увлечений

 

“Матырынская спадчына”, фальклорны калектыў, які працуе 23 гады, у 2004-м атрымаў званне “народны”. За час існавання змяніліся тры яго пакаленні, а песні далёкіх гадоў гучаць і сёння.

Хочацца крыху сказаць пра дасягненні калектыву ў мінулым годзе.

На шостым абласным свяце абрадавага фальклору “Купалле Паазер’я-2009” калектыў стаў лаўрэатам аж у трох намінацыях. Гэта абрадавыя спевы, танцы і гуртавое выкананне. Званне лаўрэата было атрымана і ў абласным аглядзе-конкурсе відэафільмаў “Віцебская вясельніца”.

Стала добрай традыцыяй запрашаць фальклорны калектыў, калі ў вёсцы ладзіцца вяселле. Жанчыны сустракаюць маладых. У іх выкананні гучаць абрадавыя вясельныя песні.

Прыемна адзначыць, што танцы, песні і гульні цікавяць і моладзь вёскі Матырына. З 2007 года да дарослага фальклорнага калектыву далучыліся маладыя, сталі яго ўдзельнікамі. Гэта Кацярына Аўдошка, Дзмітрый Чобат, Вікторыя Куц, Васіль Рудзёнак, Антон Аўдошка, Аляксей Бруцкі, Вікторыя Шайтар, Ганна Дубёнак, Вячаслаў Рудзёнак, Ігар Бруцкі.

І сёлетні год пачаўся з прыемнай падзеі. У студзені да нас у вёску завіталі кандыдат філалагічных навук, даследчык духоўнай культуры беларускага народа Іван Іванавіч Крук і магістр педагогікі Аксана Вікенцьеўна Катовіч, якіх цікавіла абрадавая гульня “Жані- цьба Цярэшкі”. На базе нашага СДК здымалі на відэа, як у даўніну “жанілі Цярэшку” ў вёсцы Матырына. І вельмі цёплымі былі ў нашых гасцей уражанні аб фальклорным калектыве і асабліва аб моладзі, якая пераймае вопыт бабуль, зберагае звычаі і традыцыі Ушаччыны.

А яшчэ калектыў з вялікім задавальненнем выязджае ў школы раёна. Стала ўжо добрай традыцыяй быць удзельнікамі таго ці іншага мерапрыемства, якое ладзіцца ў Плінскай СШ. Вось і зусім нядаўна вучні ад удзельнікаў фальклорнага калектыву вучыліся “жаніць Цярэшку”, а таксама паглядзелі відэафільм матырынскага вяселля “У хаце нявесты”.

У час такіх сустрэч заўсёды пануе вясёлы настрой, ад іх застаюцца добрыя ўражанні. І гэта вельмі важна, што сёння дзеці вывучаюць нашу спадчыну, нашу гісторыю: тое, пра што мы не паві- нны забывацца ніколі.

 

Н.РУДЗЁНАК, дырэктар Матырынскага СДК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *