Дорогой сельскохозяйственной технике — достойные обслуживание, эксплуатация и сохранность

Общество

У апошнія гады машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў раёна адчувальна абнавіўся. Многае зроблена і па добраўпарадкаванні машынных двароў. На ўсё гэта затрачаны значныя сумы дзяржаўных сродкаў. Галоўнае, што зараз патрабуецца ад работнікаў сельскай гаспадаркі — строга прытрымлівацца правілаў эксплуатацыі тэхнікі і захоўвання яе ў міжсезонне.

Чысценькі машынны двор. Роўныя рады збожжаўборачных камбайнаў, па-гаспадарску пастаўленых на “зімовы адпачынак” пад навесы. Вымытыя, ачышчаныя ад пажніўных рэшткаў, загерметызаваныя пасяўныя агрэгаты. Расстаўленая па відах і марках сельгастэхніка… Такі амаль ідэальны малюнак мы ўбачылі разам з начальнікам раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду І.М.Пухальскім у ААТ “Ільюшынскі” падчас сумеснага рэйду па машынных дварах гаспадарак Ушаччыны. Мэтай нашай паездкі стала знаёмства з арганізацыяй пастаноўкі тэхнікі, якая ўжо не выкарыстоўваецца на палявых работах, на зімовае захоўванне. Зрэшты, па выніках мінулагодняга агляду-конкурсу падрыхтоўкі машынных двароў да зімы ільюшынцы знаходзіліся далёка ад перадавых пазіцый. Сёлета ж тут многае зроблена для таго, каб даказаць, што ў гаспадарцы ўмеюць сумленна працаваць, улічваць крытычныя заўвагі.

Але ж, на жаль, такі парадак далёка не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. У гэтым мы пераканаліся, калі пабывалі на некаторых іншых машынных дварах. Так, напрыклад, сумна і неахайна выглядаў машынны двор ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”. Па ўсёй тэрыторыі былі раскіданы плугі, іншыя глебаапрацоўчыя агрэгаты. Некаторыя ўраслі ў глебу, пакрыліся ржой. Камбайны дагэтуль не пастаўлены на захоўванне. Касілка парасла травой, як, дарэчы, і падборшчыкі гэтых самых траў. “Не развіталіся” з рэшткамі сёлетняга ўраджаю і жняяркі. “Тройчы нагадвалі кіраўніцтву гаспадаркі аб неабходнасці тэрміновай прачысткі ад рапсу сеялкі “Lemken”, што “горда” стаіць на самым бачным месцы машыннага двара, – расказвае І.М.Пухальскі, – аднак, як аказалася, да гэтай справы ў работнікаў арганізацыі рукі так і не дайшлі”.

Вельмі абураўся Іван Мікалаевіч і тым, у якім стане знаходзіцца ў райаграсэрвісе дарагі і запатрабаваны ў сельскай гаспадарцы самаходны агрэгат “Дзвіна”, які мае ў сваім арсенале далёка не кожнае сельгаспрадпрыемства. Адсутнасць патрэбы ў гэты перыяд уносіць вадкія мінеральныя ўгнаенні на свае палеткі з дапамогай “Дзвіны”, па ўсім відаць, і прывяло да таго, што пра яе проста забыліся. Зараз гэты цуда-агрэгат стаіць на спушчаных колах, значна нахіліўшыся ўбок, нібыта чакаючы, калі на яго ўрэшце рэшт звернуць увагу.

Не парадавала сітуацыя на машынным двары КУСГП “Арэхаўна”. У самы разгар рабочага дня нам не ўдалося сустрэць там ніводнай жывой душы, а таму на “экскурсію” па аб’екце прыйшлося адправіцца без спецыялістаў гаспадаркі. З дзевяці камбайнаў у ангар было пастаўлена толькі сем, прычым без захавання патрабаванняў дзяржстандартаў. Астатнія дзве адзінкі збожжаўборачнай тэхнікі, а таксама прэсы дагэтуль не былі вычышчаны. На мыйцы – бруд, узнікла сумненне ў тым, што адтуль тэхніка выязджае ў чысцейшым выглядзе, чым заязджае. Прэсы-падборшчыкі зараслі травой, а “гордасцю” машыннага двара стаў іржавы “Амкадор”. Адсутнасць колаў на прычапных граблях не стала для работнікаў гаспадаркі падставай адмовіцца ад перацягвання агрэгата на новае месца, аб чым сведчылі глыбокія каляіны ад восяў на зямлі. “У КУСГП “Арэхаўна” хутка можна будзе прама на машынным двары збіраць ураджай збожжа, – сумна жартуе І.М.Пухальскі. – Пасля чысткі сельгастэхнікі зерне своечасова не ўбралі з зямлі, вось яно і прарасло”.

Ва ўсіх гаспадарках раёна зараз хапае работы, тым не менш, тэхніка павінна своечасова быць пастаўлена на зімовае захоўванне, а на мехдварах падтрымлівацца парадак. Ужо ў лістападзе будзе праведзены штогадовы раённы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах. Патрабаванні пры правядзенні агляду-конкурсу даволі шырокія, гэта не проста навядзенне парадку, а дэфектоўка машын, арганізацыя работ па іх рамонце і многае іншае. Усё павінна служыць аднаму – каб тэхніка была падрыхтавана да чарговага выхаду ў поле, а для людзей створаны камфортныя ўмовы працы.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



7 комментариев по теме “Дорогой сельскохозяйственной технике — достойные обслуживание, эксплуатация и сохранность

  1. Что касается РАЙАГРОСЕРВИСА рабочие зарплату даже за СЕНТЯБРЬ не получили!

  2. остаётся только посочувствовать… 🙁

  3. А чё молчите-то? Поэтому так и живем!

  4. Если бы от нас зависело, получат ли работники тех или иных организаций зарплату и в каком количестве, поверьте, сделали бы всё возможное! К сожалению, нам не всё подвластно… 🙁

  5. С НОВЫМ РУКОВОДИТЕЛЕМ АГРОСЕРВИС ВОЗРАДИТСЯ КАК ПТИЦА ФЕНИКС (нУ И ЧТО ЧТО НОВОЕ ЧУТЬ ПОДЗАБЫТОЕ СТАРОЕ )

  6. С новым руководителем агросервис очень быстро превратится в то, во что превратилась «Дубровка»! председатель райисполкома, вроде как взялся за активную работу, а вот с сервисом явно оплошал и насмешил весь район.или он не в курсе где этот человек работал ранее………

  7. А зарплату в Райагросервисе так и не дали! Хоть навозом плати за кредиты,услуги,и прочее!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *