Раиса Шиханцова

Ими гордятся

Раіса Іванаўна Шыханцова працуе ў сістэме газавай гаспадаркі з чэрвеня 1983 года.Шиханцова

За час работы ў філіяле “Ушачырайгаз” праявіла сябе кваліфікаваным бухгалтарам. Вялікі вопыт работы і практычныя навыкі дазваляюць паспяхова спраўляцца з даручанай справай. Мае глыбокія веды па сваёй спецыяльнасці і ўмела выкарыстоўвае іх у паўсядзённай рабоце.

Раіса Іванаўна займаецца самаадукацыяй па сваёй спецыяльнасці, сочыць за перадавым вопытам у сферы дзейнасці, імкнецца ўкараняць яго на давераным участку работы.

У 2003 годзе за высокія паказчыкі ў рабоце, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву прысвоена званне “Ветэран прадпрыемства”, а ў 2008-м – “Ганаровы ветэран прадпрыемства”.

Стварае ў калектыве атмасферу добразычлівасці, не дапускае канфлі- ктных сітуацый, заўсёды спагадлівая, цярплівая, уважлівая і тактычная ў адносінах да кліентаў і калег па рабоце. Умее наладжваць добрыя ўзаемаадносіны з людзьмі, з’яўляецца намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце.

Актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці калектыву, неаднойчы займала прызавыя месцы на галіновых аглядах-конкурсах.

Прозвішча Р.І.Шыханцовай занесена на раённую Дошку гонару.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *