Осторожно – жара! или Что нужно делать при первых симптомах теплового удара?

Здравоохранение Калейдоскоп

Спякотнае надвор’е — не толькі радасць для аматараў пляжнага адпачынку, але і вельмі сур’ёзная праблема для арганізма чалавека, нават цалкам здаровага. Пры ўмове высокай тэмпературы — у душным памяшканні, аўтамабільным транспарце і проста на вуліцы — могуць узнікаць цеплавыя ўдары. Толькі за мінулыя выхадныя ад іх пацярпеў 31 беларус, сярод іх сямёра дзяцей.

Як адзначаюць медыкі, пры перагрэве ў чалавека пагаршаецца самаадчуванне: пачашчаецца пульс, з’яўляецца адчуванне недахопу паветра, задышка, цяжар у грудзях. Павінны насцярожыць пачырваненне скуры, павышаная тэмпература, млоснасць. Пры ўзнікненні гэтых сімптомаў з чалавека трэба зняць адзенне, пакласці яго ў гарызантальнае становішча, працерці цела вільготнай сурвэткай ці змочанай у вадзе тканінай і абавязкова паіць кожныя 5-10 хвілін. Пасля аказання даўрачэбнай дапамогі хворы павінен быць агледжаны ўрачом.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *