Сотрудники Ушачского РОЧС совместно с районной организацией «Белорусского общества Красного Креста» провели благотворительную акцию «Молодёжь за безопасность»

Cлужба-101 В общественных организациях Демография

Любой сям’і, а тым больш мнагадзетнай, важна адчуваць упэўненасць у заўтрашнім дні, мець магчымасць у няпростай жыццёвай сітуацыі паспадзявацца на падтрымку акружаючых. Гэтую ісціну добра разумеюць і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — у рамках акцыі «Моладзь за бяспеку» сумесна з кіраўніцтвам раённай арганізацыі «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» яны з дабрачыннай місіяй наведалі сем’і Ушаччыны, у якіх выхоўваецца пяцёра і больш дзяцей. Падчас візітаў бацькам нагадалі аб асноўных правілах бяспекі, а малышам уручылі каштоўныя падарункі ад грамадскага аб’яднання.

У рамках названай акцыі работнікі РАНС з 6 па 21 кастрычніка завіталі і да адзінока пражываючых пажылых грамадзян раёна, якім аказалі дапамогу ва ўстаноўцы і праверцы спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.

На здымку: падарункі атрымлівае сям’я Ісаевых з Арэхаўна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *