Подведены итоги районных соревнований среди работников сельскохозяйственной отрасли

К профессиональному празднику Общество Официально Сельское хозяйство Экономика и малый бизнес

ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ:

Сярод камбайнераў і экіпажаў:

СПІРЫДЗЁНАК Анатоль Дзмітрыевіч і КОЎШАЛЬ Ігар Уладзіміравіч з ААТ «Ільюшынскі», якія на КЗС-1218 намалацілі 1597 тон зерня.

ЛЁЛЯ Уладзімір Уладзіміравіч і ЛЁЛЯ Аляксей Уладзіміравіч з ААТ «Ільюшынскі», якія на КЗС-1218 намалацілі 1558 тон зерня.

КЛОПАЎ Сяргей Уладзіміравіч і ПЕТУХОЎ Ігар Віктаравіч з ААТ «Ільюшынскі», якія на КЗС-1218 намалацілі 1220 тон зерня.

МАЛАХАЎ Аляксандр Аляксандравіч з КУСГП «Глыбачаны», які на КЗС-10К намалаціў 1168 тон зерня.

КАЗАЧОНАК Мікалай Яўгенавіч і КУЛЯНОК Ігар Генадзьевіч з ААТ «Ільюшынскі», якія на КЗС-10К намалацілі 987 тон зерня.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня:

на аўтамабілях грузападымальнасцю да 4,5 тоны

першае месца прысуджана БАРАЎЦОВУ Сяргею Афанасьевічу з ААТ «Агра-Селішча», які перавёз 1158 тон зерня;

другое месца — Міхаілу Яфрэмавічу КЛОПАВУ з КУСГП «Вялікадолецкае», які перавёз 993 тоны зерня;

на трактарах МТЗ-1221

першае месца прысуджана Генадзю Віктаравічу КАЧАНУ з КУСГП «Вялікадолецкае», які перавёз 892 тоны зерня;

другое — Анатолю Пятровічу ДАЙЛІДЗЁНКУ з ААТ «Ільюшынскі», які перавёз 622 тоны зерня;

на аўтамабілях грузападымальнасцю звыш 9 тон

першае месца ў Мікалая Уладзіміравіча ЛЯХОЎСКАГА з ААТ «Ільюшынскі», які перавёз 1800 тон зерня;

другое — у Вячаслава Аляксандравіча ШЭЎЧАНКІ з ААТ «Ільюшынскі», які перавёз 1346 тон зерня.

Сярод механізатараў па нарыхтоўцы кармоў:

першае месца прысуджана Уладзіміру Уладзіміравічу ЛЁЛЮ з ААТ «Ільюшынскі», які нарыхтаваў 17548 тон зялёнай масы;

другое — Аляксандру Мікалаевічу ГУСЁНКУ з КУСГП «Арэхаўна», які нарыхтаваў 15374 тоны зялёнай масы;

трэцяе — Васілю Мікалаевічу САПЕГУ з КУСГП «Глыбачаны», які нарыхтаваў 13869 тон зялёнай масы.

Сярод трактарыстаў-машыністаў

(вынікі падводзіліся па найбольшай выпрацоўцы ўмоўных эталонных гектараў)

на трактарах з магутнасцю рухавіка да 80 конскіх сіл

першае месца прысуджана Генадзю Віктаравічу КАЧАНУ з КУСГП «Вялікадолецкае» (2335);

другое — Віктару Часлававічу ХАДАСЕВІЧУ з ААТ «Агра-Селішча» (2254);

трэцяе — Віктару Мікалаевічу БУЙНІЦКАМУ з ААТ «Ільюшынскі» (2241);

на трактарах з магутнасцю рухавіка ад 80 да 250 конскіх сіл

першае месца прысуджана Аляксандру Пятровічу МАЙСЕЕНКУ з ААТ «Ільюшынскі» (3721);

другое — Сямёну Сямёнавічу ПЕРВЯНЁНКУ з КУСГП «Арэхаўна» (3647);

трэцяе — Мікалаю Анатольевічу ЛЯХУ з КУСГП «Глыбачаны» (1709);

на трактарах з магутнасцю рухавіка звыш 250 конскіх сіл

першае месца ў Дзмітрыя Аляксандравіча БУРАКА з ААТ «Ільюшынскі» (5960);

другое — у Сяргея Аркадзьевіча ФІЛІМОНАВА з КУСГП «Вялікадолецкае» (5329);

трэцяе — у Мікалая Уладзіміравіча ХАМЁНКА з КУСГП «Вялікадолецкае» (4640).

Сярод аператараў машыннага даення:

першае месца прысуджана Таццяне Міхайлаўне КАРАБАНЬ з КУСГП «Вялікадолецкае», якая надаіла на карову 3827 кілаграмаў малака;

другое — Марыі Іванаўне РАМАНОЎСКАЙ з КУСГП «Вялікадолецкае», якая надаіла на карову 3760 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў на дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы:

першае месца ў Тамары Георгіеўны ПЛІСКЕВІЧ з КУСГП «Глыбачаны», якая дасягнула сярэднясутачных прываг 838 грамаў;

другое ў Раісы Мікалаеўны ПЛІСКЕВІЧ з КУСГП «Глыбачаны», якая дасягнула сярэднясутачных прываг 832 грамы;

трэцяе ў Зоі Міхайлаўны КЛАЧОК з КУСГП «Вялікадолецкае», якая дасягнула сярэднясутачных прываг 713 грамаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *