С 17 ноября усилена уголовная и административная ответственность за незаконные охоту и рыбалку

Калейдоскоп Общество Официально Правовая консультация Экология

З 17 лістапада 2014 года ўнесены дапаўненні і змяненні ў артыкулы Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія датычацца адказнасці за незаконнае паляванне і рыбалоўства.

У прыватнасці, у новую рэдакцыю даданы артыкул, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўку) або разбіранне дзікіх жывёл, у тым ліку загінуўшых, або іх частак, калі іх кошт перавышае 100 базавых велічынь. Такім чынам, калі інспектары затрымліваюць вас з мясам лася, аленя, кабана і казулі — гэта будзе падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Перамяшчэнне, разбіранне іншых відаў дзікіх жывёл — аб’ектаў палявання, у тым ліку загінуўшых, або іх частак у выпадках, забароненых прыродаахоўным заканадаўствам, цягнуць адміністрацыйную адказнасць і накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Унесены змяненні ў артыкулы КоАП РБ, якія вызначаюць мінімальны штраф за незаконную здабычу рыбы і паляванне: цяпер ён складае ад 20 да 50 базавых велічынь (раней — ад 10 да 50). Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі лоўлі або рыбай, лоўля якой у гэтым раёне і ў дадзены час або тэрміны забаронены, або вага якой перавышае ўстаноўленыя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь. А вось папярэджанне ў якасці адміністрацыйнага спагнання за парушэнне Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства цяпер не прадугледжана.

А.ХАМЯНОК, дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *