Коммунальной службе района в борьбе с неплательщиками приходится идти на непопулярные меры — вплоть до изъятия имущества в счёт задолженности по квартплате

Выясняем ситуацию Закон - один для всех Калейдоскоп

Несвоечасовая аплата камунальных паслуг — актуальная праблема для прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі па ўсёй краіне, якія па віне асобных нядобрасумленных грамадзян сістэматычна недаатрымліваюць плату за ваду, цяпло, газ, электраэнергію і ў выніку нясуць страты. Як змагацца з неплацельшчыкамі і прымусіць іх плаціць, калі не дапамагае напамін, папярэджанні і вывешванні прозвішчаў на «дошку ганьбы»? Камунальнікам прыходзіцца ісці на жорсткія меры.

— Я буду плаціць, я ўсё разумею, ну няма ў мяне нічога, пачакайце яшчэ тыдзень-два, на працу, можа, уладкуюся, нічога не адключайце, — вельмі спакойным голасам, зусім не хвалюючыся, гаварыла даўжніца — гаспадыня кватэры па Савецкай, 19, калі мы завіталі да яе «ў госці» разам з прадстаўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аддзела прымусовага выканання.

Аднак тое, што абяцанні гэтыя пустыя, у ЖКГ зразумелі даўно, бо злосная неплацельшчыца задаўжала толькі за квартплату 9 мільёнаў рублёў! І гэта яе, трэба сказаць, надта не засмучала — жанчына перыядычна знаходзіла сродкі на бутэльку. Жыць у доўг яна пачала даўно. Калі працавала ва УП ЖКГ, з яе зарплаты ўдавалася вылічаць пэўныя сумы за камунальныя паслугі, з красавіка ж жанчына не працуе і вылічаць з чаго і плаціць чым ужо няма. Разам з жанчынай у кватэры зарэгістраваны і яе брат. З грошай, якія ён зарабіў на сезонных заробках у Расіі, яны палічылі патрэбным плаціць толькі за электраэнергію. Камунальнікі ўжо неаднаразова наведваліся ў іх кватэру, спрабавалі знайсці выйсце, папярэджвалі, пужалі, аднак нічога не дзейнічала. У выніку было вырашана пераходзіць на канкрэтныя дзеянні ў барацьбе з даўжнікамі і ў канцы лістапада ў названай кватэры была адключана вада. Аднак гэта не падштурхнула ўласнікаў пабегчы і хоць крыху пагасіць доўг. Ваду яны сталі браць у суседзяў з першага паверха ці яшчэ дзе-небудзь. Таму на гэты раз у кватэры была адключана і электраэнергія, нягледзячы на тое, што пэўную плату за яе ўносілі. Да таго ж жанчыне прыйшлося развітацца і з новым сучасным тэлевізарам — ён быў канфіскаваны за нявыплату камунальных паслуг.

Ад усіх прапаноў, куды можна ўладкавацца, гаспадыня адмахвалася: у цэнтр занятасці — «Там не дапамогуць», пайсці куды-небудзь прыбіральшчыцай — «Не смяшыце мяне!», на «Форэстгандаль» — «Я там ужо была, ім не падабаецца, як я кошыкі пляту!» Пры такой пазіцыі наўрад ці атрымаецца зарабіць грошы, каб пагасіць хаця б асноўны доўг. Хоць выйсце не надта складанае.

— Калі мы ўбачым, што ўнесена сума хаця б каля 400-500 тысяч рублёў, падключым электраэнергію ці водазабеспячэнне. У адваротным жа выпадку прыйдзецца адключаць і цяпло. Наогул жа мы маем права пачынаць адключаць паслугі, калі яны не аплачаны за два перыяды. І меры да тых, хто не жадае плаціць, будуць прымацца канкрэтныя без паслабленняў на такія вось абяцанні, — гаворыць юрыст УП ЖКГ Валянціна Эдуардаўна Анкудовіч.

В.КАМАРКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *