В рамках акции «Наши дети» руководство района поздравило с Новым годом детей в доме семейного типа в агрогородке Ореховно и социальном приюте горпосёлка

Наши дети Общество

Наша дзяржава робіць усё, каб кожнае дзіця было акружана клопатам і ўвагай. Гэта асабліва адчуваецца ў пераднавагодні час, калі дзеці чакаюць падарункаў і казачных цудаў. Вельмі важна, каб кожны хлопчык, кожная дзяўчынка маглі спаўна адчуць святочную атмасферу і паверыць у казку.
Як і ва ўсёй краіне, на Ушаччыне праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».
Напярэдадні Новага года госці з падарункамі завіталі ў дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна.  Старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Фёдараўна Сыроўчанка павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі, пажадалі здароўя і здзяйснення ўсіх мар. Дзеці атрымалі салодкія падарункі і спартыўны інвентар, а іх маці-выхавальніца Надзея Ігнатаўна Трэмбач — мультыварку, каб прасцей было накрываць стол на іх вялікую сям’ю. У сваю чаргу дзеці і гаспадыня падзякавалі Віктару Віктаравічу за пастаянны клопат і ўвагу.
Шчырыя словы і пажаданні гучалі ў гэты ж дзень і ў дзіцячым сацыяльным прытулку гарпасёлка. На цяперашні час тут знаходзіцца трое дзетак. Як адзначыў старшыня  райвыканкама, хацелася, каб прытулак пуставаў, а ўсе дзеці раёна выхоўваліся ў шчаслівых поўных сем’ях разам з татамі і мамамі. А паколькі гэта не ўдаецца, то кожнае дзіця будзе акружана цеплынёй і пяшчотай, для іх будуць створаны ўсе ўмовы. У падарунак да Новага года дзеці атрымалі ад кіраўніцтва раёна салодкія наборы і спартыўны інвентар, а інтэр’ер прытулка ўпрыгожыць новы вялікі насценны гадзіннік. Дзеці шчыра падзякавалі за падарункі і, парадаваўшы прысутных навагоднімі вершамі, паспяшаліся хутчэй распакаваць новыя цацкі.
В.КАМАРКОВА.

Наша дзяржава робіць усё, каб кожнае дзіця было акружана клопатам і ўвагай. Гэта асабліва адчуваецца ў пераднавагодні час, калі дзеці чакаюць падарункаў і казачных цудаў. Вельмі важна, каб кожны хлопчык, кожная дзяўчынка маглі спаўна адчуць святочную атмасферу і паверыць у казку. Як і ва ўсёй краіне, на Ушаччыне праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».Напярэдадні Новага года госці з падарункамі завіталі ў дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна.  Старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Фёдараўна Сыроўчанка павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі, пажадалі здароўя і здзяйснення ўсіх мар. Дзеці атрымалі салодкія падарункі і спартыўны інвентар, а іх маці-выхавальніца Надзея Ігнатаўна Трэмбач — мультыварку, каб прасцей было накрываць стол на іх вялікую сям’ю. У сваю чаргу дзеці і гаспадыня падзякавалі Віктару Віктаравічу за пастаянны клопат і ўвагу.Шчырыя словы і пажаданні гучалі ў гэты ж дзень і ў дзіцячым сацыяльным прытулку гарпасёлка. На цяперашні час тут знаходзіцца трое дзетак. Як адзначыў старшыня  райвыканкама, хацелася, каб прытулак пуставаў, а ўсе дзеці раёна выхоўваліся ў шчаслівых поўных сем’ях разам з татамі і мамамі. А паколькі гэта не ўдаецца, то кожнае дзіця будзе акружанацеплынёй і пяшчотай, для іх будуць створаны ўсе ўмовы. У падарунак да Новага года дзеці атрымалі ад кіраўніцтва раёна салодкія наборы і спартыўны інвентар, а інтэр’ер прытулка ўпрыгожыць новы вялікі насценны гадзіннік. Дзеці шчыра падзякавалі за падарункі і, парадаваўшы прысутных навагоднімі вершамі, паспяшаліся хутчэй распакаваць новыя цацкі.

В.КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *