Выбираем самую красивую и креативную пару! Конкурс «Счастливы вместе» продолжается,ждём ваших фото и историй!

Общество

Завяршыўся 2014 год. Прыемна, што ўвесь гэты час разам з намі былі вы — наведвальнікі сайта «Патрыёта» і актыўныя ўдзельнікі групы ў сацыяльных сетках «ВКонтакте». Дарэчы, сёлета колькасць нашых сяброў у інтэрнэт-прасторы істотна павялічылася і перасягнула 13 тысяч 700 наведвальнікаў, 650 чалавек ужо зарэгістравана ў групе ў сацыяльных сетках. Вы абмяркоўвалі з намі найбольш актуальныя пытанні, уносілі свае прапановы, расказвалі пра яркія падзеі свайго жыцця.
Сёлета асаблівую цікавасць у наведвальнікаў групы выклікаў конкурс «Шчаслівыя разам». У яго рамках вы дасылалі нам свае фотаздымкі, дзяліліся сакрэтамі ўзаемаадносін з другой палавінкай. Напэўна, нікога не пакінуў раўнадушным здымак Аліны і Уладзіміра Вайцяхоўскіх. У знакавы для абаіх дзень — рэгістрацыі шлюбу — яны завіталі ў госці да родных дзяўчыны Варвары Піліпаўны і Уладзіміра Фядосавіча Сіткевічаў з Броўчына, якія пражылі разам 68 гадоў. І хоць, на жаль, бабуля ўжо пайшла з жыцця, яе мудрыя парады наконт сямейных каштоўнасцей унучка Аліна ўспамінае і зараз. А вось Вольга і Руслан Радзевічы з гарпасёлка сямейнае жыццё пачалі нядаўна — рэгістрацыя іх шлюбу адбылася ў сакавіку 2014-га, аднак маладыя ўпэўнены: іх шчасцю не будзе канца.
Што ж, жадаем гэтага ўсім парам, якія ўжо прынялі ўдзел у нашым конкурсе і хто толькі збіраецца гэта зрабіць. Мы ж нагадваем, што размясціць свае фотаздымкі можна ў групе «Патрыёта» (спасылка ёсць на нашым сайце) у спецыяльным альбоме «Шчаслівыя разам» да 1 лютага. Дасылайце і свае цікавыя сямейныя гісторыі. Выбраць жа самую прыгожую і крэатыўную пару з ліку канкурсантаў змогуць усе ўдзельнікі групы шляхам адкрытага галасавання, якое завяршыцца да Дня закаханых — 14 лютага. Далучайцеся і будзьце разам з намі!
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *