Ночные дискотеки будут проводиться без подростков

Общество

12 студзеня ўступіла ў сілу новае палажэнне Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — артыкул 17.12 “Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўналетніх”.

Раней правілы правядзення забаўляльных мерапрыемстваў, зацверджаныя Саўмінам, таксама забаранялі знаходжанне непаўналетніх на дыскатэцы пасля 22.00, але фінансавага пакарання за гэта прадугледжана не было. Зараз жа за парушэнне прыгаданага вышэй артыкула індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам устаноў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Як паведамілі нам спецыялісты аддзела культуры райвыканкама, з мэтай прадухілення знаходжання непаўналетніх на дыскатэцы пасля 22 гадзін вырашана раздзяліць правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў на два этапы. Так, з 19.00 да 22.00 у раённым і сельскіх Дамах культуры будуць праходзіць дыскатэкі для падлеткаў (14-18 гадоў). А ўжо з 22.30 да двух гадзін ночы будуць ладзіцца начныя дыскатэкі, на якія змогуць прыйсці маладыя людзі, якім ужо споўнілася 18. Змены замацаваны адпаведным рашэннем райвыканкама, у сувязі з чым падоўжаны і час асвятлення вуліц у дні дыскатэк па гарпасёлку да 2.30.

Зразумела, што падаўжэнне часу правядзенне начной дыскатэкі (раней з 21.00 да 24.00) прывядзе да павелічэння кошту білетаў на яе. Для падлеткаў жа кошт застанецца ранейшым ці нават стане меншым. Як паведаміла дырэктар РДК С.М.Тарасеня, для школьнікаў ва ўзросце да 18 гадоў дыскатэка абыдзецца ў тры разы танней звычайнага.

Сачыць за тым, каб на начной дыскатэцы не было непаўналетніх, будуць работнікі культуры, педагогі навучальных устаноў, супрацоўнікі міліцыі. Маладым людзям пажадана мець пры сабе пашпарт, каб пры неабходнасці пацвердзіць свой узрост.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *