134 вакансіі прапануюць зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.
У ліку навінак – пасады начальніка ў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін; дырэктара ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі; сацыяльнага педагога і педагога-псіхолага ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Ушацкага раёна. У аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі “Ушачы” і ТАА “Лес” чакаюць вадзіцеляў аўтамабіляў; у ТЦСАН – сацыяльнага работніка, рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, прыбіральшчыка тэрыторыі.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях складае ад 858 да 3500 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-18-57, 5-73-51.

