Безопасность детей — приоритет для взрослых

Общество

прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у Віцебскай вобласці з 14 па 23 студзеня. Накіравана яна на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

На тэрыторыі Віцебшчыны летась зарэгістравана 36 ДТЗ, у  выніку якіх паранены 35 і загінулі 4 дзіцяці. Аналіз прычын гібелі маленькіх пасажыраў паказвае, што яны не заўсёды размяшчаліся на бяспечным месцы ў аўтамабілі. Хачу нагадаць, што перавозка дзяцей у легкавым аўто павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту малога. Без іх дапускаецца перавозіць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 12 гадоў, калі рост такога пасажыра перавышае 150 см, а таксама ў таксі.

Смерць пасажыраў аўтамабіля можа наступіць падчас сутыкнення нават пры хуткасці 30 км/г. Калі яна большая за 90 км/г, смяротных траўм наўрад ці атрымаецца пазбегнуць. Вадзіцелю, што вязе дзіця, ні ў якім разе нельга “ліхачыць”, абганяць.

Вучыць правілам паводзін на дарозе дзяцей павінны не толькі ва ўстановах адукацыі. Бацькам трэба ўсвядоміць, што падаючы дрэнны прыклад, яны ставяць пад пагрозу здароўе і жыццё сваіх дзяцей.

Я.КАЎНУРКА, начальнік ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *