Увековечена память

Общество

Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджаны гарады Лепель, Пінск, Рагачоў, гарадскія пасёлкі Расоны і Сураж. Указ аб гэтым Прэзідэнт Беларусі падпісаў 19 красавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Такое рашэнне прынята ў сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з мэтай увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *