Как выбрать обои? Советы даёт владелец магазина «Домовёнок» Фёдор Ланцунцевич

Калейдоскоп

Шпалеры – гэта тое, што пастаянна будзе знаходзіцца перад вашымі вачамі некалькі гадоў, зробіць пакой утульным або “казённым”, будзе радаваць вока, супакойваць ці, наадварот, раздражняць. Вось чаму, плануючы рамонт, вельмі важна правільна выбраць шпалеры. Некалькі прафесійных парад на гэты конт мы папрасілі даць чалавека, які не адзін год займаецца рэалізацыяй будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў, – уладальніка магазіна “Дамавёнак” Фёдара Ланцунцэвіча.

– Па-першае, прыгадаю некалькі агульных правілаў, якімі варта кіравацца пры выбары малюнку шпалер. Трэба ўлічваць памер і асветленасць пакоя. У невялікім памяшканні не варта клеіць шпалеры з буйным малюнкам, лепш абраць аднатонныя ці з дробным арнаментам. Калі ў вас нізкая столь, візуальна павялічаць вышыню пакоя шпалеры з вертыкальнымі палосамі, а вось гарызантальныя, наадварот, створаць эфект “сплюшчвання”. Памяшканні з вокнамі на поўнач патрабуюць цёплых тонаў, да якіх адносяцца адценні чырвонага, жоўтага, аранжавага, ну а сонечныя пакоі могуць быць аформлены ў халодных (блакітных, зялёных, фіялетавых, шэрых) колерах. Дарэчы, лічыцца, што яркія фарбы больш узбуджаюць апетыт, таму, калі плануеце сядзець на дыетах, кухню лепш паклеіць у спакойных халодных тонах. Не выбірайце шпалеры з буйнымі малюнкамі для пакою, дзе плануеце павесіць шмат карцін, фатаграфій. Калі ў вас няроўныя сцены, іх добра замаскіруюць шпалеры ў дробную крапінку або рэльефныя.

На кухні і ў прыхожай лепш клеіць мыючыя вінілавыя шпалеры, у гасцінай будуць добра выглядаць тэкстыльныя, шаўкаграфія ці тыя ж вінілавыя, а для спальні і дзіцячага пакою многія аддаюць перавагу звычайным папяровым з-за іх экалагічнасці.

Якасць шпалер, канечне, залежыць ад вытворцы. Хачу адзначыць, што ў апошні час вельмі дастойна сябе зарэкамендавалі вырабы беларускіх прадпрыемстваў. Не першы год прапануем пакупнікам прадукцыю Мінскай фабрыкі. Лічу, што самым высокім патрабаванням адпавядаюць вырабы маркі “Гомель шпалеры”. Напрыклад, вялікім попытам у пакупнікоў карыстаюцца зараз метровыя флізялінавыя шпалеры. Па-першае, з-за таго, што яны ўдвая шырэй звычайных, іх хутчэй клеіць ды і выглядаюць яны прыгажэй з-за меншай колькасці стыкаў. Да таго ж з-за флізялінавага зваротнага боку на іх не трэба намазваць клей (ён наносіцца толькі на сцяну), такія шпалеры больш трывалыя, менш расцягваюцца і дэфармуюцца, а падчас наступнага рамонту іх будзе зусім нескладана зняць са сценак.

Ёсць у вырабаў айчыннай вытворчасці і яшчэ адзін адчувальны плюс – прывабны ў параўнанні з імпартным таварам кошт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *