Конкурс мастерства культработников

Общество

 Адпачынак людзей у многім залежыць ад таго, як яго наладзяць культработнікі. Ім трэба быць знаходлівымі, аптымістычнымі, прафесійна падрыхтаванымі. А якраз такое ўражанне і склалася аб прадстаўніках сельскіх клубаў і Дамоў культуры раёна ў ходзе раённага конкурсу прафесійнага майстэрства культарганізатараў “Вясёлая скарбонка”. Кожны з іх прадстаўляў на сцэне РДК сваю праграму незвычайна цікава, захапляюча.DSC02843 

 

Пытанні, якія задавала залу загадчыца Селішчанскага сельскага клуба, патрабавалі эрудыцыі. Не з першай спробы ўдзельнікі далі правільныя адказы. У вандроўку па казцы паклікала прысутных загадчыца Жарскага сельскага клуба. Былі пытанні, была гульня, калі нават пускалі стрэлы, як у казцы “Царэўна-жаба”. Дырэктар Ільюшынскага СДК павяла па сцэне карагод сяброўства з элементамі ўзбекскай, казахскай, башкірскай культур. Прапаноўваліся ўкраінская і беларуская гульні. Дзве дзяўчынкі, удзельніцы мастацкай самадзейнасці Завячэльскай бібліятэкі-клуба, загадвалі загадкі. Мастацкі кіраўнік СДК аграгарадка Вяркуды правяла абрад “А ў нас сёння заручаны”.

Наогул на працягу ўсяго конкурсу ўсім было весела, цікава. А журы вызначала пераможцаў. І першае месца прысудзілі Касарскому сельскаму клубу. Яго загадчыца – вопытная, знаходлівая Надзея Уладзіміраўна Азаронак – расказала і паказала, як частуюць гасцей на вёсцы. Другое месца падзялілі Дубраўскі сельскі клуб і Матырынскі СДК. Удала выступіла работніца Дубраўскага сельскага клуба Іна Генадзьеўна Паўловіч. Была апранута ў нацыянальны мужчынскі касцюм, расказвала казку-падманку пра Чырвоную Шапачку, наўмысна блытаючы герояў, каб з залы папраўлялі. Культработнікі Матырынскага СДК Галіна Сяргееўна і Наталля Андрэеўна Рудзёнкі ў ходзе свайго выступлення раздавалі з кошыка прымаўкі, прыказкі, а таксама наладзілі каманднае прадстаўленне. Былі таксама танцавальная мінутка, загадкі, прыпеўкі. Трэцяе месца ў конкурсе заняў СДК аграгарадка Арэхаўна. Яго работніцы прапанавалі гледачам увайсці ў свет дзяцінства. З кошыка даставалі атрыбуты пэўных казак, гледачы адказвалі, якіх. Былі і жэтоны трох колераў, якія ўручаліся гледачам адпаведна адказам, устанаўліваліся прызавыя месцы.

Па выніках конкурсу матэрыялы будуць сабраны пад адну вокладку. Работнікі клубных устаноў атрымаюць наглядны дапаможнік, пяроймуць вопыт калег. І ўсё гэта для нас, наведвальнікаў культустаноў.

 

 

 

 

 

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

На здымку:

у час конкурсу.

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *