Ушачанка Влада Коршун стала победительницей областного конкурса «Мисс фото БРСМ»

Образование и молодежь

На працягу апошняга месяца многія ўшачане, найперш з ліку моладзі, літаральна штодня заходзілі ў групу газеты “Патрыёт” у сацыяльных сетках “ВКонтакте”. Нагодай для такой актыўнасці стала правядзенне Віцебскім абкамам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі конкурсу “Міс фота БРСМ”, пра які мы расказалі нашым чытачам і наведвальнікам групы, пакінуўшы спасылку на неабходны інтэрнэт-рэсурс.

Удзел у конкурсе прынялі адразу дзве прадстаўніцы Ушацкага раёна: Улада Коршун з Ушацкай школы і Марыя Мудрак з Арэхаўскай. Падтрымаць дзяўчат шляхам адкрытага галасавання мог любы жадаючы – і такую магчымасць выкарысталі многія. А некаторыя, увогуле, падключылі да збору галасоў сяброў з іншых гарадоў і нават краін. “Асабіста я “выйшла” на даўніх знаёмых з Наваполацка і Масквы, – падзялілася з намі ўшачанка Юлія Белавусава. – Тыя не толькі “лайкалі” фотаздымкі нашых канкурсантак, але і ў сваю чаргу раілі гэта зрабіць сваім знаёмым. Што і ка­заць, нават мой сын­другакласнік кожную раніцу, устаўшы з ложка, найперш браў у рукі планшэт, каб прасачыць за ходам галасавання”.

Усяго прыгажосць канкурсантак­актывістак БРСМ ацанілі больш за 5,5 тысячы чалавек. Прыемна, што абедзве ўшачанкі падчас галасавання выглядалі вельмі дастойна, а Улада Коршун (на здымку) разам з прадстаўніцай Дубровенскага раёна стала пераможцай. Як нам расказала першы сакратар райкама БРСМ Ірына Ціханава, Улада – не толькі здольная вучаніца, але і відавочны лідар, актыўны ўдзельнік раённых конкурсаў і акцый, якія праводзіць грамадскае аб’яднанне. У ёй арганічна спалучаецца творчасць і крэатыўнасць, адказнасць і працавітасць. За гэта і многае іншае дзяўчына нядаўна была абрана членам Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *