Внимание молодые фотографы! Проявите себя в конкурсе «Место молодёжи в жизни района»

Образование и молодежь

Зараз ва Ушацкім раёне пражывае каля дзвюх тысяч маладых людзей. Пра тое, на што разлічваюць, як праводзяць вольны час і ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці Ушаччыны тыя, каму ад 14 да 31 года, раскажа ў хуткім часе фотавыстава работ удзельнікаў конкурсу непрафесійных мастакоў і фатографаў “Месца моладзі ў жыцці раёна”, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама.

Фатаграфіі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца ў перыяд з 20 мая да 10 чэрвеня на фотапаперы ў фармаце А4, а таксама ў электронным выглядзе (дыск CD). Работы (не больш 10 ад чалавека) з указаннем імя аўтара, яго ўзросту, кантактных тэлефонаў можна накіраваць па пошце ці прынесці асабіста па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Ленінская, 12, каб.99 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама) з пазнакай “Фотаконкурс”.

Экспертная ацэнка работ будзе ажыццяўляцца камісіяй, у склад якой увойдуць прадстаўнікі аддзела і незалежныя прафесійныя фатографы, запрошаныя для ўдзелу ў праекце. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі (да 4 базавых велічынь кожны). Спецыяльныя прызы (да 2 базавых) атрымаюць яшчэ трое ўдзельнікаў конкурсу. Фотавыстава работ, падчас якой будзе арганізавана тайнае галасаванне, праводзіцца ў раённым Доме культуры з 18 па 26 чэрвеня.

Азнаёміцца з палажэннем аб конкурсе-выставе можна ў афіцыйных групах “БРСМ-УШАЧИ” і “Патрыёт”– наша газета! Новости Ушачского района” ў сацыяльных сетках “ВКонтакте”. З пытаннямі па ўмовах удзелу ў праекце звяртайцеся ў аргкамітэт па нумары 2-75-96.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *